Перайсці да зместу

Іван Епіфанавіч Аляксееў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Іван Епіфанавіч Аляксееў
Дата нараджэння 1 (14) красавіка 1909(1909-04-14)
Месца нараджэння
Дата смерці 1 (15) студзеня 1943(1943-01-15) (33 гады)
Месца смерці
Грамадзянства
Прыналежнасць Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік
Род войскаў танкавыя войскі
Гады службы 19311943
Званне палкоўнік
Часць 12-ы танкавы корпус
3-я танкавая армія
Варонежскі фронт
Камандаваў 106-й танкавай брыгадай
Бітвы/войны Вялікая Айчынная вайна
Узнагароды і званні
Медаль «Залатая Зорка»
Ордэн Леніна Ордэн Леніна

Іван Епіфанавіч Аляксееў (1 (14) красавіка 1909 — 1 (15) студзеня 1943) — савецкі афіцэр, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, камандзір 106-й танкавай брыгады 12-га танкавага корпуса 3-й танкавай арміі Варонежскага фронту, Герой Савецкага Саюза (4.02.1943), палкоўнік.

Нарадзіўся 14 красавіка 1909 года ў горадзе Полацку цяпер Віцебскай вобласці Рэспублікі Беларусь у сям'і чыгуначніка. Рускі. Пасля сямігодкі скончыў фабрычна-завадское вучылішча. Працаваў старшым рамонтным рабочым Полацкай дыстанцыі шляху.

У Чырвонай арміі з 2 ліпеня 1931 года. У 1933 годзе скончыў з адзнакай 1-е Кіеўскае артылерыйскае вучылішча, у якім застаўся служыць камандзірам навучальнага ўзвода. Член ВКП(б) з 1932 года. У 1935 годзе быў накіраваны на курсы ўдасканалення каманднага складу (КУКС) у Ленінградскае Бранетанкавае вучылішча. Пасля заканчэння КУКС камандаваў танкавым узводам, затым ротай у складзе 2-га танкавага батальёна 21-й механізаванай брыгады Беларускай ваеннай акругі. У 1940 годзе быў прызначаны камандзірам 231-га танкавага батальёна 16-й лёгкай танкавай брыгады. З 29 сакавіка 1941 г. капітан І. Е. Аляксееў — камандзір батальёна цяжкіх танкаў 72-га танкавага палка 36-й танкавай дывізіі 17-га механізаванага корпуса. На гэтай пасадзе сустрэў пачатак вайны.

Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны з чэрвеня 1941 года[1]:

Ваяваў на Заходнім, Паўночна-Заходнім і Варонежскім франтах.

Удзельнічаў:

У студзені 1943 года 106-я танкавая брыгада пад камандаваннем гвардыі палкоўніка Аляксеева прарвала абарону ворага ў раёне горада Росаш Варонежскай вобласці, за ноч прайшла па тылах суперніка 70 кіламетраў, вызваліла дзясяткі населеных пунктаў, у тым ліку чыгуначную станцыю Росаш, захапіла варожы эшалон[1].

Палкоўнік Іван Епіфанавіч Аляксееў загінуў у баі 15 студзеня 1943 года ў раёне чыгуначнай станцыі горада Росаш ў Варонежскай вобласці.

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 4 лютага 1943 года за ўзорнае выкананне баявых заданняў Камандавання на фронце барацьбы з нямецкімі захопнікамі і праяўленыя пры гэтым адвагу і геройства палкоўніку Аляксееву Івану Епіфанавічу прысвоена званне Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна і медалі «Залатая Зорка»[2][3].

Зноскі

  1. а б в г д т. 5. Биографический справочник. Мн: Издательство «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. 29 с.
  2. Газета «Известия» № 29 ад 5 лютага 1943 года з апублікаваных Указам аб прысваенні звання(недаступная спасылка) (руск.)
  3. Указ Президиума Верховного Совета СССР «О присвоении звания Героя Советского Союза начальствующему и рядовому составу Красной Армии» от 4 февраля 1942 года // Ведомости Верховного Совета Союза Советских Социалистических Республик : газета. — 1943. — 7 февраля (№ 6 (212)). — С. 1
  • Герои Советского Союза: Краткий биографический словарь / Пред. ред. коллегии И. Н. Шкадов. — М.: Воениздат, 1987. — Т. 1 /Абаев — Любичев/. — 911 с. — 100 000 экз. — ISBN отс., Рег. № в РКП 87-95382
  • Нерсесян Н. Г. Киевско-Берлинский. — М.: Воениздат, 1974. — 199 с. — 50 000 экз.

Іван Епіфанавіч Аляксееў на сайце «Героі краіны»