Іван Кузьміч Захараў

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Іван Кузьміч Захараў
Дата нараджэння 31 ліпеня (13 жніўня) 1909(1909-08-13)
Месца нараджэння в. Ганявічы, Мінская губерня, Расійская імперыя цяпер у Лагойскі раён, Мінская вобласць
Дата смерці 15 жніўня 1982(1982-08-15) (73 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Прыналежнасць Flag of the Soviet Union.svg СССР
Званне
Палкоўнік
Бітвы/войны Вялікая Айчынная вайна
Узнагароды і прэміі
Медаль «Залатая Зорка»
Ордэн Леніна Ордэн Айчыннай вайны 2 ступені Ордэн Чырвонай Зоркі Ордэн «Знак Пашаны»
Ордэн «Знак Пашаны»

Іван Кузьміч Захараў (31 ліпеня (13 жніўня 190915 жніўня 1982) — Герой Савецкага Саюза, першы сакратар Асвейскага падпольнага раённага камітэта КП(б)Б Віцебскай вобласці БССР, палкоўнік. Удзельнічаў у партызанскім руху ў Беларусі. Камандаваў партызанскай брыгадай імя М. В. Фрунзе. Узнагароджаны ордэнам Леніна, ордэнамі Айчыннай вайны II-й ступені, Чырвонай Зоркі, двума ордэнамі «Знак Пашаны», рознымі медалямі[1].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Магіла Захарава на Усходніх могілках Мінска.

Іван Кузьміч Захараў нарадзіўся у вёсцы Ганявічы Мінскай губерні Расійскай імперыі ў сялянскай сям'і. Па нацыянальнасці — беларус. У 1934 годзе Захараў скончыў Вышэйшую камуністычную сельскагаспадарчую школу. З 1934 года ён працаваў старшынёй сельскага Савета, намеснікам дырэктара, а потым дырэктарам Чапаеўскай МТС Асвейскага раёна Віцебскай вобласці БССР.

Захараў служыў у Чырвонай Арміі ў 1931-32 гадах. З 1937 года — член ВКП(б), а потым — КПСС. У пачатку Вялікай Айчыннай вайны Захараў эвакуіраваўся ў савецкі тыл, але ўжо ў лістападзе 1941 года ён быў накіраваны на акупаваную нямецкімі войскамі тэрыторыю для арганізацыі партызанскага руху ў Асвейскім раёне Віцебскай вобласці.

У красавіку 1942 года Захараў арганізаваў і ўзначаліў партызанскі атрад, які ў ліпені 1942 года быў ператвораны ў партызанскую брыгаду імя М. В. Фрунзе. У той жа час — з чэрвеня 1942 года па снежань 1943 года — Іван быў першым сакратаром Асвейскага падпольнага раённага камітэта КП(б)Б.

За ўзорнае выкананне заданняў камандавання ў тыле ворага і асаблівыя заслугі ў развіцці партызанскага руху ў Беларусі палкоўніку Захараву Івану Кузьмічу Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 1 студзеня 1944 года прысвоена званне Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна і медалі «Залатая Зорка» (№ 4049)[1].

Захараў сыходзіць у запас пасля вызвалення тэрыторыі Беларусі.

У 1944-46 гадах  працуе сакратаром Дрысенскага раённага камітэта КП(б)Б. У 1948 годзе ён скончыў Вышэйшую партыйную школу пры ЦК КП(б)Б. У 1948-52 гадах Захараў працуе сакратаром Докшыцкага раённага камітэта КП(б)Б. У 1953-63 гадах ён старшыня Беларускага рэспубліканскага камітэта прафсаюза рабочых будаўніцтва і прамысловасці будаўнічых матэрыялаў.

Іван Кузьміч жыў у Мінску да сваёй смерці. Памёр 15 жніўня 1982 года. Быў пахаваны ў Мінску на Усходніх могілках (участак № 26)[1].

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Герои Советского Союза: Краткий биографический словарь / Пред. ред. коллегии И. Н. Шкадов. — М.: Воениздат, 1987. — Т. 1 /Абаев — Любичев/. — 911 с. — 100 000 экз. — ISBN отс., Рег. № в РКП 87-95382.
  • Люди легенд. Выпуск 1. М., 1965.
  • Навечно в сердце народном. 3-е изд., доп. и испр. Минск, 1984.