Іван Мікалаевіч Багатка
| Іван Мікалаевіч Багатка | |||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|
|
| |||||||
|
|||||||
|
|
|||||||
| Нараджэнне |
9 кастрычніка 1950 (75 гадоў) |
||||||
| Грамадзянства | |||||||
| Адукацыя | |||||||
| Месца працы | |||||||
| Узнагароды | |||||||
Іван Мікалаевіч Багатка (нар. 9 кастрычніка 1950, в. Цвіркі Стаўбцоўскага раёна Мінскай вобласці) — беларускі журналіст і палітык.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт імя У. І. Леніна, філолаг. Служыў у радах Узброеных Сіл. Працаваў літаратурным супрацоўнікам, рэдактарам стаўбцоўскай раённай газеты «Прамень». Быў інструктарам, загадчыкам арганізацыйнага аддзела Стаўбцоўскага райкама ЛКСМБ, інструктарам арганізацыйнага аддзела Стаўбцоўскага райкама КПБ, другім і першым сакратаром Стаўбцоўскага райкама ЛКСМБ, загадчыкам аддзела прапаганды і агітацыі Стаўбцоўскага райкама КПБ. Займаў пасады намесніка старшыні Стаўбцоўскага райвыканкама, рэдактара дзяржаўнай установы «Рэдакцыя газеты „Прамень“» і праграмы радыёвяшчання «Радыё „Стоўбцы“».
Выбіраўся дэпутатам Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 4-га склікання.
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Узнагароджаны медалём Францыска Скарыны, Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь[1].
Зноскі
- Нарадзіліся 9 кастрычніка
- Нарадзіліся ў 1950 годзе
- Нарадзіліся ў Стаўбцоўскім раёне
- Выпускнікі БДУ
- Узнагароджаныя медалём Францыска Скарыны
- Узнагароджаныя Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
- Асобы
- Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 4-га склікання
- Журналісты Беларусі
- Рэдактары Беларусі