Прамень (газета)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да навігацыі Перайсці да пошуку
«Прамень»
Тып газета
Рэдактар Нэлі Леанідаўна Астрэйка
Заснавана 1939
Мова беларуская, руская
Перыядычнасць два разы на тыдзень
Галоўны офіс Стоўбцы, вул. Сацыялістычная, 17
Вэб-сайт pramen-news.by

Прамень — раённая газета Стаўбцоўскага раёна Мінскай вобласці. Выдаецца з 1939 года. Заснавальнікі: Стаўбцоўскі раённы выканаўчы камітэт і Стаўбцоўскі раённы Савет дэпутатаў.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Газета з’явілася на пяты дзень пасля ўз’яднання Заходняй Беларусі з БССР — пад назвай «Знамя» і распавядала аб «вялікай радасці вызваленага часцямі Чырвонай Арміі насельніцтва Заходняй Беларусі ад прыгнёту, жабрацтва і беспрацоўя». Прайшло яшчэ пяць дзён верасня 1939 года, і з друку выйшаў другі нумар стаўбцоўскай «раёнкі». Ён ужо быў цалкам беларускамоўным і меў іншую назву — «Голас селяніна».

У ліпені 1943 года стаўбцоўскі «Голас селяніна» пачаў выходзіць у падполлі, у адным з партызанскіх атрадаў, якія дзейнічалі на тэрыторыі Налібацкай пучшы.

У 1962—1963 гадах, у сувязі са стварэннем у Беларусі калгасна-саўгасных вытворчых упраўленняў, адбылося аб’яднанне некалькіх «раёнак» у адно рэгіянальнае выданне. Менавіта ў гэты час адбылося перайменаванне газеты, якая, пачынаючы з 1 мая 1962 года, стала выходзіць пад назвай «Прамень» у якасці друкаванага органа Мінскага абкама КПБ і аблсавета і распаўсюджвалася на тэрыторыі Стаўбцоўскага, Уздзенскага і Дзяржынскага раёнаў.

У сакавіку 1963 года на Стаўбцоўшчыне зноў з’явілася свая «раёнка» пад назвай «Прамень».

У верасні 2018 года быў зроблены рэдызайн сайта. Новы сайт адрозніваецца візуалізацыяй, адаптаваны для мабільных прылад і адпавядае ўсім сучасным стандартам інтэрнэт-журналістыкі[1].

Рэдактары[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі