Іван Міхайлавіч Суліма
Іван Міхайлавіч Суліма | |
---|---|
укр.: Іван Михайлович Сулима | |
Дата нараджэння | XVI стагоддзе |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 12 снежня 1635[1][2][…] |
Месца смерці | |
Дзеці | Q112326737?, Q15075264? і Q116262273? |
Грамадзянства | |
Званне | кашавы атаман[d] |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Іван Міхайлавіч Суліма́[3] (укр.: Іван Михайлович Сулима); (? — 12 снежня 1635 — гетман нерэестраваных (не залічаных на каралеўскую службу Рэчы Паспалітай[3]) запарожскіх казакоў.
Нарадзіўся ў сяле Рогашчы (сучасная ёска ў Чарнігаўскім раёне Чарнігаўскай вобласці Украіны). Паходзіў з шляхціцаў. Ратуючыся ад прыгнёту польскіх магнатаў, уцёк у Запарожскую Сеч. Удзельнічаў у паходах супраць крымскіх татараў і туркаў. Упершыню быў абраны гетманам рэестравых казакоў восенню 1628 года. Але ўжо вясной 1629 года ён пакінуў казачую і стаў аканомам аднаго з маёнткаў Жалкеўскіх на Пераяслаўшчыне[4]. У у 1630 годзе зноў вярнуўся да войска, дзе карыстаўся павагай, як стары і дасведчаны правадыр[4].
У 1635 годзе нерэестравыя казакі на чале з Іванам Сулімай распачалі паўстанне, вялікім атрадам напалі на крэпасць-замак Кадак на Дняпры, якая пагражала Запарожскаму войску, разбурылі яе і знішчылі польскі гарнізон. У выніку здрады Іван Суліма быў захоплены рэестравымі казакамі, выдадзены ўладам Рэчы Паспалітай і разам з яшчэ пяццю казакамі пакараны смерцю ў Варшаве.
Іван Суліма меў падораны яму Папам Рымскім Паўлам V залаты крыж (залаты партрэт Паўла V[4]), пасля таго, як ўзяў прыступам турэцкую крэпасць і падарыў Папе ў Рыме трыста палонных.
Зноскі
- ↑ Сулима Иван Михайлович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969.
- ↑ Суліма Іван Міхайлавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2002. — С. 263. — 552 с. — ISBN 985-11-0251-2
- ↑ а б БелЭн 2002.
- ↑ а б в Іван Сулима // Сайт про козаків та їх історію (укр.)
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Суліма́ Іван Міхайлавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 263. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
- Сулима, Иван Михайлович // Русский биографический словарь : в 25-ти томах. — СПб.—М., 1896—1918. (руск.)
- Сулима Иван Михайлович // Большая советская энциклопедия : ([в 30 т.]) / гл. ред. А. М. Прохоров. — 3-е изд.. — М. : Советская энциклопедия, 1969—1978. (руск.)
- Сулима Иван Михайлович // Советская историческая энциклопедия. В 16 томах. — М.: Советская энциклопедия, 1973—1982. — Том 13. СЛАВЯНОВЕДЕНИЕ — СЯ ЧЕН. — 1971. (руск.)