Іван Пятровіч Ганенка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Іван Пятровіч Ганенка
Сцяг Першы сакратар Астраханскага абкама КПСС  (руск.)
студзень 1954 — 18 красавіка 1961
Папярэднік Фёдар Мамонаў  (руск.)
Пераемнік Васіль Антонаў  (руск.)
Сцяг Сакратар і член Бюро ЦК КП(б)Б
3 чэрвеня 1950 — 20 верасня 1952
Сцяг Першы сакратар Полацкага абкама КП(б) БССР
сакавік 1948 — чэрвень 1950
Папярэднік Аляксей Кляшчоў
Пераемнік Дзмітрый Цябут
Сцяг Загадчык аддзела прамысловага і камунальнага будаўніцтва ЦК КП(б)Б
кастрычнік 1943 — 1947

Нараджэнне 27 лютага (12 сакавіка) 1903
Смерць 18 сакавіка 1995(1995-03-18) (92 гады)
Месца пахавання
Партыя КПСС
Адукацыя Эканамічны інстытут чырвонай прафесуры  (руск.)
Дзейнасць камісар, палітык
Прыналежнасць СССР
Род войскаў партызаны
Званне Брыгадны камісар
Камандаваў нам. нач. БШПР
Бітвы Вялікая Айчынная вайна
Узнагароды
ордэн Чырвонага Сцяга ордэн Суворава II ступені ордэн Чырвонай Зоркі медаль «За працоўную доблесць»

Іва́н Пятро́віч Гане́нка (12 сакавіка (27 лютага) 1903, г. Кіраваград — 18 сакавіка 1995) — савецкі партыйны дзеяч, адзін з арганізатараў партызанскага руху ў Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны[1].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Эканамічны інстытут чырвонай прафесуры  (руск.) ў 1938 годзе. Удзельнік Грамадзянскай вайны. З 1924 года на камсамольскай, прафсаюзнай і партыйнай працы[1].

З 26 сакавіка 1941 па 1 верасня 1943 года сакратар ЦК КП(б)Б, адначасова ў 1941—42 гадах член Ваеннага савета 13-й арміі, намеснік начальніка палітупраўленняў Заходняга і Волхаўскага франтоў, з 1942 года намеснік начальніка БШПР[1].

У 1945—47 гадах загадчык аддзела прамысловасці і камуністычнага будаўніцтва ЦК КП(б)Б. З 1948 1-ы сакратар Полацкага абкама КП(б)Б. З 3 чэрвеня 1950 па 20 верасня 1952 года сакратар і член Бюро ЦК КП(б)Б. У 1952—61 інспектар ЦК КПСС, 1-ы сакратар Астраханскага абкама КПСС[1].

Дэпутат Вярхоўнага Савета СССР у 1954—62, Вярхоўнага Савета БССР у 1947—55 гадах[1].

З 1961 года на пенсіі.

Памёр у 1995 годзе, пахаваны на Новадзявочых могілках[1].

Зноскі

  1. а б в г д е Ганенко Иван Петрович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 136-137. — 737 с.