Іван Пятровіч Казырэўскі
Іван Пятровіч Казырэўскі | |
---|---|
Род дзейнасці | падарожнік-даследчык, географ, падарожнік, ваенны |
Дата нараджэння | 7 сакавіка 1680[1][2] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 2 (13) снежня 1734 (54 гады) |
Месца смерці | |
Грамадзянства |
Іван Пятровіч Казырэўскі (1680, Якуцк, Расія — 2 снежня 1734) — землепраходзец, першы даследчык Курыльскіх астравоў і Паўднёвай Камчаткі.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Паходзіў з беларускай шляхты. Яго дзед і бацька як ваеннапалонныя ў вайну Расіі з Рэччу Паспалітай 1654—67 сасланы царом Аляксеем Міхайлавічам у Якуцк. У 1700 І. Казырэўскі накіраваны якуцкім ваяводам на Камчатку для прывядзення мясцовых жыхароў у падданства да Расіі. У 1711—13 у пошуках гандлёвых шляхоў у Японію І. Казырэўскі на чале атрада казакаў абследаваў Курыльскія а-вы (да в-ва Хакайда). Сабраў звесткі пра астравы і іх насельніцтва, вымераў адлегласць паміж імі, апісаў метэаралагічныя ўмовы на астравах і ў пралівах. Склаў першую карту Камчаткі і Курыльскіх а-воў, якой пазней карысталіся рускія і замежныя падарожнікі, у т.л. В. Берынг і С. Крашаніннікаў. У канцы 1710-х г. кіраваў Камчаткай, потым пастрыгся ў манахі. 3 1720 у Якуцку. У 1727—29 першы зрабіў падарожжа ўніз па р. Лена з выхадам у Ледавіты акіян. 3 1730 у Маскве. У 1731 арыштаваны па лжывым абвінавачанні, памёр у турме.
Зноскі
- ↑ Ralph J., Nikischer T., Hudson Institute of Mineralogy Mindat.org: The Mineral and Locality Database — [Keswick, VA], Coulsdon, Surrey: 2000.
- ↑ https://zviazda.by/sites/default/files/pdf/2014/03/ZV_20140307_8.pdf
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Ярмоленка В. Казырэўскі // БЭ ў 18 т. Т. 7. Мн., 1998.