Іван Русеў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Іван Русеў
балг.: Иван Русев
Іван Русеў, прыкладна, 1923-1926 годы
Іван Русеў, прыкладна, 1923-1926 годы
Дата нараджэння 27 лістапада 1872(1872-11-27) ці 22 лістапада 1872(1872-11-22)
Месца нараджэння
Дата смерці 1 лютага 1945(1945-02-01) (72 гады)
Месца смерці
Альма-матар
Прыналежнасць Сцяг Балгарыі Трэцяе Балгарскае царства
Род войскаў Сцяг Балгарыі Сухапутныя войскі Балгарыі
Званне генерал-маёр
Камандаваў Другая армія
Другая пяхотная дывізія
Сёмая пяхотная дывизия
Восьмая пяхотная дывізія
Трыццаць трэці пяхотны полк
Бітвы/войны Балканскія войны
Першая сусветная вайна
Другая сусветная вайна
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Іван Атанасаў Русеў (балг.: Иван Атанасов Русев; 15 лістапада 1872, Шумен — 1 лютага 1945, Сафія) — генерал-маёр, міністр унутраных спраў Балгарыі (1923—1926 гг.).

Адукацыя[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Ваеннае вучылішча ў Сафіі (1892), Мікалаеўскую акадэмію Генеральнага штаба ў Санкт-Пецярбургу (1900).

Вайсковая служба[правіць | правіць зыходнік]

  • З 1892 г. служыў у 7-м пяхотным палку.
  • У 1900—1901 гг.  — афіцэр для даручэнняў у аператыўнай секцыи штаба арміі.
  • З 1902 г. — галоўны рэдактар ваенных выданняў («Военен журнал» 1902—1903 гг.; «Военни известия» 1903 г.).
  • У 1904—1906 гг. — начальнік штаба 2-й брыгады 9-й пяхотнай дывізіі.
  • У 1907 г. — камандзір дружыны (батальёна) у 33-м пяхотным палку.
  • У 1908—1909 гг. — начальнік мабілізацыйнай часткі ў Ваенным міністэрстве.
  • З 1910 г. па сакавік 1912 г. — начальнік школы падпаручнікаў запасу.
  • У 1912—1913 гг. — начальнік штабы 8-й пяхотнай дывізіі, на гэтай пасадзе ўдзельнічаў у Балканскіх войнах 1912—1913 гг.
  • З лістапада 1913 г. па 1914 г. — начальнік штаба 2-й ваенна-инспекцыйнай вобласці.
  • У 1914—1916 гг. — начальнік штаба 2-й арміі, на гэтай пасадзе пачаў удзельнічаць у Першай сусветнай вайне.
  • У 1916—1918 гг. — камандзір 7-й пяхотнай дывізіі.
  • У 1918 г. — камандзір 2-й пяхотнай дывізіі.
  • З 20 кастрычніка 1918 г. — у запасе (пасля паразы балгарскай арміі ў Першай сусветнай вайне).

Званні[правіць | правіць зыходнік]

  • З 2 жніўня 1892 г. — падпаручнік;
  • З 2 жніўня 1895 г. — паручнік;
  • З 18 мая 1900 г. — капітан;
  • З 18 мая 1905 г. — маёр;
  • З 1 студзеня 1910 г. — падпалкоўнік;
  • З 1 лістапада 1913 г. — палкоўнік;
  • З 30 чэрвеня 1917 г. — генерал-маёр.

Дзяржаўны і палітычны дзеяч[правіць | правіць зыходнік]

У 1920—1921 гг. быў галоўным дырэктарам Працоўнай павіннасці пры ўрадзе Аляксандра Стамбалійскага. Уваходзіў у склад Ваеннага хаўрусу і палітычнай арганізацыі «Народная змова», быў адным з асноўных удзельнікаў дзяржаўнага перавароту 9 чэрвеня 1923 г., у выніку якога быў зрынуты ўрад Стамбалійскага. У новым урадзе Аляксандра Цанкава стаў міністрам унутраных спраў (з 9 чэрвеня 1923 г. па 4 студзеня 1926 г.), быў адным з кіраўнікоў рэпрэсій урада проці Балгарскага земляробскага народнага хаўрусу (БЗНХ) пасля перавароту 1923 г. і задушэння Вераснёвага паўстання ў тым ж годзе, а таксама супраць іншых левых сіл.

Затым з’яўляўся сябрам палітычнай арганізацыі Дэмакратычная змова, а ў 1932—1934 гг. — узначаленага Цанкавым Народна-сацыяльнага руху. Дэпутат 21-га (1923—1927 гг.), 22-га (1927—1931 гг.), 23-га (1931—1934 гг.) і 25-га (1940—1944 гг.) Звычайнага народнага сходу.

Пасля звяржэння царскага урада ў Балгарыі ў верасні 1944 г. быў арыштаваны. У 1945 годзе Народным судом прысуджаны да смяротнага пакарання па абвінавачанню ў кіраўніцтве рэпрэсіямі супраць апазіцыі ў 20-х гадах і расстраляны. 26 жніўня 1996 года прыгавор быў скасаваны вырашэннем Вярхоўнага суда Балгарыі № 243.

Працы[правіць | правіць зыходнік]

Аўтар навуковых прац па ваеннай тэорыі і гісторыі Балканскіх войн і Першай сусветнай вайны, а таксама кнігі «Грамадскія і палітычныя думкі» (1941 г.). Поўны спіс:

  • «Адзін год ваеннай службы» (1911 г.)
  • «Рух наперад пяхотнага ўзвода» (1914 г.)
  • «Добрае поле і 2-я пях. Тракійская дывізія» (1921 г.)
  • «Восьмая пяхотная тунджанская дывізія ў вайне з туркамі (1912—1913 гг.)» (1923 г.)
  • «Падручнік для падрыхтоўкі сяржантаў» (1927 г.; у суаўтарстве)
  • «Уклад у гісторыю Другой арміі ў вайне 1915—1918 гадоў» (1928 г.)
  • «Грамадскія і палітычныя думкі» (1941 г.)

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]