Іван Сямёнавіч Козіч
Іван Сямёнавіч Козіч | |
---|---|
Дата нараджэння | 3 сакавіка 1920 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 1 кастрычніка 2000 (80 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Прыналежнасць |
![]() |
Род войскаў | Ваенна-паветраныя сілы |
Гады службы | 1938—1950 |
Званне | |
Часць | 721-ы знішчальны авіяцыйны полк |
Бітвы/войны | Вялікая Айчынная вайна |
Узнагароды і званні |
Іван Сямёнавіч Козіч (1920—2000) — савецкі лётчык-знішчальнік, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1943).
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Іван Козіч нарадзіўся 3 сакавіка 1920 года ў вёсцы Старыя Маргі (цяпер — Уздзенскі раён Мінскай вобласці Беларусі). Скончыў няпоўную сярэднюю школу, два курсы індустрыяльнага тэхнікума і аэраклуб. У 1938 годзе Козіч быў прызваны на службу ў Рабоча-сялянскую Чырвоную Армію. У 1941 годзе ён скончыў Чугуеўскую ваенную авіяцыйную школу пілотаў. З кастрычніка таго ж года — на франтах Вялікай Айчыннай вайны. Прымаў удзел у баях на Бранскім, Цэнтральным і 1-м Беларускім франтах[1].
Да лютага 1943 года старшына Іван Козіч быў намеснікам камандзіра эскадрыллі 721-га знішчальнага авіяпалка 286-й знішчальнай авіядывізіі 15-й паветранай арміі Бранскага фронту. Да таго часу ён здзейсніў 210 баявых вылетаў, прыняў удзел у 31 паветраным баі, збіў 9 варожых самалётаў асабіста і яшчэ 4 — у складзе групы[1].
Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 21 красавіка 1943 года за «ўзорнае выкананне баявых заданняў камандавання на фронце барацьбы з нямецкімі захопнікамі і праяўленыя пры гэтым мужнасць і гераізм» старшына Іван Козіч быў удастоены высокага звання Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна і медалі «Залатая Зорка» за нумарам 918[1].
У верасні 1944 года Козіч атрымаў цяжкае раненне і на фронт больш не вярнуўся. За час свайго ўдзелу ў баях ён здзейсніў 423 баявыя вылеты, збіў 16 варожых самалётаў асабіста і яшчэ 4 — у складзе групы. Пасля заканчэння вайны Козіч працягнуў службу ў Савецкай Арміі. У 1950 годзе ў званні маёра ён быў звольнены ў запас. Пражываў у пасёлку Сюзьва Юрлінскага раёна Пермскай вобласці, працаваў на лесанарыхтоўках. Памёр 1 кастрычніка 2000 года[1].
Быў таксама узнагароджаны двума ордэнамі Чырвонага Сцяга, ордэнам Аляксандра Неўскага, трыма ордэнамі Айчыннай вайны 1-й ступені, шэрагам медалёў[1].
Зноскі
- ↑ а б в г д Іван Сямёнавіч Козіч на сайце «Героі краіны»
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Герои Советского Союза: Краткий биографический словарь / Пред. ред. коллегии И. Н. Шкадов. — М.: Воениздат, 1987. — Т. 1 /Абаев — Любичев/. — 911 с. — 100 000 экз. — ISBN отс., Рег. № в РКП 87-95382.
- Золотые Звёзды Прикамья. 3-е изд. пермь, 1974.
- Навечно в сердце народном. 3-е изд., доп. и испр. Минск, 1984.
- Нарадзіліся 3 сакавіка
- Нарадзіліся ў 1920 годзе
- Нарадзіліся ў Ігуменскім павеце
- Памерлі 1 кастрычніка
- Памерлі ў 2000 годзе
- Памерлі ў Расіі
- Асобы
- Ваенныя лётчыкі СССР
- Военачальнікі СССР
- Героі Савецкага Саюза
- Кавалеры ордэна Леніна
- Кавалеры ордэна Чырвонага Сцяга
- Кавалеры ордэна Аляксандра Неўскага (СССР)
- Кавалеры ордэна Айчыннай вайны I ступені
- Лётчыкі Вялікай Айчыннай вайны