Іван Сямёнавіч Кулікоў

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Іван Сямёнавіч Кулікоў
Дата нараджэння 10 красавіка 1949(1949-04-10) (70 гадоў)
Месца нараджэння
Род дзейнасці вучоны
Месца працы
Навуковая ступень доктар фізіка-матэматычных навук[d]
Альма-матар

Іван Сямёнавіч Кулікоў (нар. 10 красавіка 1949, Хоцімск) — беларускі вучоны ў галіне энергетыкі і энергетычнага машынабудавання. Доктар фізіка-матэматычных навук (1995), кандыдат тэхнічных навук 1981), прафесар (2000).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Хоцімскую сярэднюю школу № 1 (1966), механіка-матэматычны факультэт Казанскага універсітэта (1972). У 1972—1974 гг. працаваў інжынерам у Казахскім аддзяленні Цэнтральнага НДІ праектавання стальных канструкцый у г. Алма-Ата, інжынерам-канструктарам Мінскага завода ацяпляльнага абсталявання. 3 1974 г.ў Інстытуце праблем энергетыкі Нацыянальнай Акадэміі навук Рэспублікі Беларусь (да 1991 Інстытут ядзернай энергетыкі АН БССР), аспірант (1974—1977), старшы інжынер, малодшы, потым старшы навуковы супрацоўнік, з І988 г. — загадчык лабараторыі трываласці элементаў АЭС. Адначасова намеснік дырэктара інстытута па навуковай ра6оце (1995—1998), дырэктар РУП «Белінвестэнергазберажэнне» (1998—2002). Член Экспертнага Савета па энергетыцы Вышэйшага атэстацыйнага камітэта (ВАК) РБ. Адзін з удзельнікаў падрыхтоўкі і рэалізацыі сумеснага з Сусветным банкам інвестыцыйнага праекта «Мадэрнізацыя інфраструктуры ў сацыяльнай сферы Рэспублікі Беларусь».

Асноўныя навуковыя працы прысвечаны пытанням трываласці і надзейнасці элементаў актыўных зон атамных рэактараў і цеплаабменнага абсталявання цеплавых і атамных электрастанцый, а таксама рэсурсазберагальным тэхналогіям.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Памяць: Хоцімскі раён: гісторыка-дакум. хроніка/Гал. рэдактар Г. П. Пашкоў.- Мн.: БелЭн, 2003.- С. 513.