Брэднік
Брэднік | ||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | ||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| ||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | ||||||||||||||||
Salix caprea L., 1753 | ||||||||||||||||
Сінонімы | ||||||||||||||||
Арэал | ||||||||||||||||
|
Брэднік, вярба казіная, вербалоз[4][5][6], вярба-брэднік[7], івіна[8] (Salix caprea) — лістападнае дрэва ці высокі куст роду вярба сямейства вярбовых.
Батанічнае апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Двухдомнае дрэва вышынёй 5-10 м, пад уплывам знешніх фактараў іншы раз расце кустом. Кара гладкая, зеленавата-шэрая, на смак салодка-вяжучая. Лісце шчыльнае, авальнае або яйцападобнае з нераўнамерна-зубчастым краем, зверху маршчакаватае, знізу шэралямцавае, распускаецца пазней за кветкі. Кветкавыя пупышкі буйныя, чырванавата-бурыя, голыя, бліскучыя. Каташкі («коцікі») густыя, шматлікія, з лісточкамі каля асновы, тычынкавыя сядзячыя, песцікавыя на кароткіх ножках, распускаюцца раней за лісце. Плод — каробачка.
Пашырэнне
[правіць | правіць зыходнік]Марозаўстойлівая, мала патрабавальная да ўрадлівасці і вільготнасці глебы расліна. Мае вялікі арэал пашырэння ў Еўропе і Цэнтральнай Азіі — на поўначы да арктычнай Скандынавіі, на ўсходзе — да Сахаліна. Пашыраны на Каўказе, у Заходняй Сібіры. На Беларусі трапляецца ўсюды: у лясах на высечках, узлесках, каля дарог, сярод хмызняку, на берагах рэк. Цвіце ў красавіку-маі, насенне выспявае ў чэрвені. Размнажаецца насеннем і парасткамі.
Таксанамія
[правіць | правіць зыходнік]Від Брэднік ўваходзіць у род Вярба (Salix) семейства Вярбовыя (Salicaceae) парадку Вербакветныя (Malpighiales).
яшчэ 36 сямействаў (па Сістэме APG II) | яшчэ больш 500 відаў | ||||||||||||
парадак Вербакветныя | род Вярба | ||||||||||||
аддзел Кветкавыя, ці Пакрытанасенныя | сямейства Вярбовыя | від Брэднік | |||||||||||
яшчэ 44 парадка кветкавых раслін (па Сістэме APG II) |
яшчэ каля 57 родаў | ||||||||||||
Значэнне і выкарыстанне
[правіць | правіць зыходнік]Дэкаратыўная і лекавая расліна (з лекавай мэтай выкарыстоўваецца кара). Добры дубільнік і фарбавальнік. Драўніна прыдатная для будаўніцтва, сталярных вырабаў. Аблісцелыя галінкі — добры корм для жывёлы.
Скарыстоўваецца як прышчэпа для вырошчвання ніцых дрэвападобных форм. Прыдатны для замацавання берагоў.
Зноскі
- ↑ Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
- ↑ Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
- ↑ Salix caprea L. (англ.)(недаступная спасылка). The Plant List (2010). Version 1. Published on the Internet; http://www.theplantlist.org/. Royal Botanic Gardens, Kew and Missouri Botanical Garden. Архівавана з першакрыніцы 15 верасня 2019. Праверана 21 сакавіка 2011.
- ↑ Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 116. — 160 с. — 2 350 экз.
- ↑ З. Верас. Беларуска-польска-расейска-лацінскі ботанічны слоўнік. — Вільня, Субач 2: Выданне газеты «Голас беларуса», Друкарня С. Бэкэра, 1924.
- ↑ Антонов А. А. О врачебных растениях, дикорастущих в Витебской губернии и употребляемых населением ее в домашней народной медицине. Витебск, 1888
- ↑ Васількоў І. Г. Матэрыялы да флоры Горацкага раёна. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. III. Горы-Горкі, 1927
- ↑ Анненков Н. Ботанический словарь, Спб, 1878
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Мазан І. П. Брэднік // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 575 с., іл. — 10 000 экз.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Брэднік