Ігар Іванавіч Губарэвіч
Ігар Іванавіч Губарэвіч | |
---|---|
Дата нараджэння | 5 снежня 1969 (54 гады) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | дыпламат |
Навуковая сфера | паліталогія |
Месца працы | |
Альма-матар |
Ігар Іванавіч Губарэвіч (нар. 5 снежня 1969) — беларускі дыпламат.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў 1969 годзе ў Златавусце (Чалябінская вобласць, Расія), у 1993 годзе скончыў Мінскі дзяржаўны лінгвістычны ўніверсітэт[1].
У 1993—2006 гадах працаваў на розных дыпламатычных пасадах у МЗС Беларусі. Быў выканаўчым сакратаром дэлегацыі Беларусі на 49-й сесіі Генеральнай Асамблеі ААН, членам дэлегацыі з 50-й па 53-ю сесіі Генеральнай Асамблеі[2]. З 1995 па 1999 гады — трэці сакратар Пастаяннага прадстаўніцтва Рэспублікі Беларусь пры ААН.
З 1999 па 2003 гады працаваў у цэнтральным апараце МЗС Беларусі на пасадах намесніка начальніка, начальніка аддзела ЗША і Канады, намесніка начальніка ўпраўлення Амерыкі[3].
З 2003 па 2006 гады — саветнік Пасольства Рэспублікі Беларусь у Францыі, з красавіка па лістапад 2004 года — часовы павераны ў справах Рэспублікі Беларусь у Францыі[4], выканаўца абавязкаў пастаяннага прадстаўніка Беларусі пры ЮНЕСКА. У камунікацыі ўнутры МЗС і дзелавой перапісцы з іншымі органамі дзяржкіравання пераважна карыстаўся беларускай мовай[5].
З 2006 года супрацоўнічае з прыватнымі кампаніямі ў сферы міжнароднага гандлю. Стала піша для аналітычнага сайта Belarus Digest[6] і з’яўляецца адным са складальнікаў «Топ-100 самых уплывовых беларусаў» тыднёвіка «Наша Ніва»[7]. Старшы аналітык Цэнтра Астрагорскага.
Зноскі
- ↑ http://belarusprofile.com/be/profile/gubarevich-igar-ivanavich
- ↑ http://www.un.org/press/en/search/content/gubarevich
- ↑ http://www.svaboda.org/content/article/24867576.html
- ↑ http://naviny.by/rubrics/economic/2004/07/19/ic_news_113_251149/
- ↑ http://nn.by/?c=ar&i=145947
- ↑ http://belarusdigest.com/author/gubarevich Архівавана 15 лістапада 2015.
- ↑ http://nn.by/?c=ar&i=146922