Ігар Азоравіч Спільнічэнка
Ігар Азоравіч Спільнічэнка | |
---|---|
|
|
Нараджэнне |
8 кастрычніка 1962 (60 гадоў) |
Адукацыя | |
Дзейнасць | урач |
Узнагароды |
Ігар Азоравіч Спільнічэнка (нар. 8 кастрычніка 1962, Слуцк Мінскай вобласці) — беларускі ўрач і палітык.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Скончыў Мінскі дзяржаўны медыцынскі інстытут па спецыяльнасці «лячэбная справа».
Працаваў урачом-інтэрнам аддзялення анестэзіялогіі і рэаніматалогіі Мінскай абласной клінічнай бальніцы. Быў урачом анестэзіёлагам-рэаніматолагам, намеснікам галоўнага ўрача па медыцынскаму абслугоўванню насельніцтва Слуцкага тэрытарыяльна-медыцынскага аб’яднання. Займаў пасаду галоўнага ўрача ўстановы аховы здароўя «Вілейская цэнтральная раённая бальніца».
Выбіраўся дэпутатам Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 4-га склікання
Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]
Узнагароджаны Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь[1].