Ігар Васільевіч Катляроў

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Ігар Васільевіч Катляроў
Нараджэнне 15 ліпеня 1948(1948-07-15) (72 гады)
Адукацыя
Навуковая ступень доктар сацыялагічных навук[d]
Навуковае званне
  • прафесар[d]
Дзейнасць палітык, вучоны
Месца працы
Узнагароды

Ігар Васільевіч Катляроў (нар. 15 ліпеня 1948, Відзы Браслаўскага раёна Віцебскай вобласці) — беларускі вучоны і палітык. Доктар сацыялагічных навук, прафесар.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Віцебскі тэхналагічны інстытут лёгкай прамысловасці (інжынер-механік), Мінскую вышэйшую партыйную школу (палітолаг). Працоўную дзейнасць пачаў канструктарам Мінскага эксперыментальна-канструктарскага тэхналагічнага бюро. Служыў у радах Узброеных Сіл. Працаваў загадчыкам канструктарскага аддзела праектна-канструктарскага бюро Віцебскага аблмясцпрама, загадчыкам аддзела Кастрычніцкага райкама КПБ горада Віцебска, інструктарам Віцебскага гаркама КПБ, абкама КПБ, загадчыкам сектара па вывучэнню і прагназіраванню грамадскай думкі, першым намеснікам загадчыка ідэалагічнага аддзела ЦК КПБ, кіраўніком рабочай групы па вывучэнню праблем сацыялогіі палітыкі Інстытута сацыялогіі Акадэміі навук Беларусі, начальнікам Цэнтра эканамічнага і сацыяльна-палітычнага аналізу, намеснікам дырэктара Інстытута па навукова-аналітычнай рабоце, дырэктарам Беларускага інстытута інфармацыі і прагнозу пры Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

Выбіраўся дэпутатам Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь 13-га склікання, Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь другога і трэцяга скліканняў. Прызначаўся дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь першага склікання[1].

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Узнагароджаны ордэнам Францыска Скарыны, трыма медалямі, Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь[2] .

Зноскі