Ігар Мікалаевіч Дадон
Ігар Мікалаевіч Дадон (малд.: Igor Dodon, 18 лютага 1975, Садова, Каларашскі раён, Малдаўская ССР) — малдаўскі палітык, Прэзідэнт Малдовы з 23 снежня 2016 г.
Дэпутат парламента Рэспублікі Малдова. Скончыў эканамічны факультэт Дзяржаўнага аграрнага ўніверсітэта, факультэт менеджменту Акадэміі эканамічнай адукацыі, факультэт эканамічнага права Міжнароднага інстытута менеджменту.
У ходзе масавых антыўрадавых дэманстрацый(руск.) бел. у Кішынёве ў студзені 2016 г. Ігар Дадон разам з Андрэем Нэстасэ і Рэната Усатым каардынаваў дзеянні пратэстнага руху і выступаў у якасці аднаго з лідараў апазіцыі на перамовах з прадстаўнікамі кіруючай большасці.
13 лістапада Ігар Дадон перамог у 2-м туры прэзідэнцкіх выбараў(руск.) бел..
18 лістапада 2016 г. Ігар Дадон пакінуў партыю, саступіўшы пасаду старшыні Зінаідзе Грачанай.
23 снежня 2016 г. ў Нацыянальным Палацы прайшла працэдура інаўгурацыі прэзідэнта.
2 студзеня 2018 г. Канстытуцыйны суд часава прыпыніў паўнамоцтвы Ігара Дадона ў сувязі з тым, што ён паўторна адхіліў кандыдатуры 4 міністраў і 2 віцэ-прэм’ераў, прапанаваныя прэм’ер-міністрам П. Філіпам[2].
Зноскі
|
|