Ігар Піліпавіч Хадановіч
Ігар Піліпавіч Хадановіч | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 10 чэрвеня 1940 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 9 студзеня 1966 (25 гадоў) |
Месца смерці | |
Пахаванне | |
Грамадзянства | |
Альма-матар |
|
Месца працы | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | пісьменнік, паэт, журналіст |
Ігар Піліпавіч Хадановіч (10 чэрвеня 1940, вёска Шпількі, Дзяржынскі раён, Мінская вобласць — 9 студзеня 1966, Мінск) — беларускі пісьменнік і журналіст.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў сям’і настаўніка. У 1957 г. паступіў на аддзяленне журналістыкі філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. У 1962 г., пад канец вучобы, быў залічаны на працу ў рэдакцыю газеты «Чырвоная змена». З 1963 г. працаваў у Мінскім абкаме камсамола, у 1964—1966 гг. — у газеце «Літаратура і мастацтва». Загінуў ад бандыцкага нападу.
Друкавацца пачаў у 1957 г. (газета «Чырвоная змена»). Аўтар зборнікаў апавяданняў і нарысаў «За акном дождж» (1967), «На досвітку» (1986).
Творы
[правіць | правіць зыходнік]- Хлеб. [верш] // Чырвоная змена. 29 снежня 1957.
- За акном дождж. Апавяданні. Мінск. 1967.
- На досвітку. Апавяданні, нарысы, з запісных кніжак і пісьмаў. Мінск. 1986.
Успаміны
[правіць | правіць зыходнік]Анатоль Вярцінскі ў сваёй кнізе «Высокае неба ідэала» піша, што «ў асобе Ігара Хадановіча ішоў у нашу літаратуру сапраўдны талент, ішоў мастак-псіхолаг, мастак-даследчык...»[1].
Зноскі
- ↑ Анатоль Вярцінскі. ЧАЛАВЕК З НАШАЙ БІЯГРАФІІ // Высокае неба ідэала. Літаратурная крытыка і публіцыстыка. — Мн: Мастацкая літаратура, 1980.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 16: Трыпалі — Хвіліна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 16. — С. 516. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0263-6 (т. 16).
- Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі: У 5-і т. / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.. — Мн.: БелСЭ, 1987. — Т. 5. Скамарохі — Яшчур. — С. 430. — 703 с. — 10 000 экз.
- Тарасава Т. М. Хадановіч Ігар // Беларускія пісьменнікі. Біябібліяграфічны слоўнік у 6 тамах. Т. 6. — Мінск, 1995. — С. 157.
- Драздова З. У. Хадановіч Ігар. Бібліяграфія. // Беларускія пісьменнікі. Біябібліяграфічны слоўнік у 6 тамах. Т. 6. — Мінск, 1995. — С. 157—158.
- Хадановіч Ігар Піліпавіч // Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Дзяржынскага р-на. — Мн.: БелТА, 2004. — С. 619. — 704 c.: іл. — ISBN 985-6302-64-1.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]Алесь Марціновіч. Ігар Хадановіч. Досвітак, які застаўся ў вечнасці . Звязда (15 снежня 2020). Праверана 23 ліпеня 2024.
- Нарадзіліся 10 чэрвеня
- Нарадзіліся ў 1940 годзе
- Нарадзіліся ў Дзяржынскім раёне
- Памерлі 9 студзеня
- Памерлі ў 1966 годзе
- Памерлі ў Мінску
- Пахаваныя на Усходніх могілках Мінска
- Выпускнікі філалагічнага факультэта БДУ
- Супрацоўнікі газеты «Літаратура і мастацтва»
- Асобы
- Пісьменнікі паводле алфавіта
- Пісьменнікі Беларусі
- Забітыя пісьменнікі
- Паэты Беларусі
- Паэты паводле алфавіта