Ігар Уладзіміравіч Шусцікаў
Выгляд
| | ||||||||||
| Агульная інфармацыя | ||||||||||
| Поўнае імя | Ігар Уладзіміравіч Шусцікаў | |||||||||
| Нарадзіўся |
25 жніўня 1971 |
|||||||||
| Памёр |
14 ліпеня 2014 (42 гады) Бабруйск |
|||||||||
| Пахаванне | ||||||||||
| Грамадзянства |
|
|||||||||
| Пазіцыя | абаронца | |||||||||
| Клубная кар’ера[* 1] | ||||||||||
|
||||||||||
|
||||||||||
Ігар Шусцікаў (25 жніўня 1971 — 14 ліпеня 2014, Бабруйск) — беларускі футбаліст, гуляў на пазіцыі абаронцы.
Клубная кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]З 1992 выступаў за бабруйскі «Фандак» (пазней «Бабруйск»), з якім дайшоў да фіналу Кубку Беларусі. У 1995 перайшоў у другі бабруйскі клуб — «Белшыну». Разам з «Белшынай» двойчы выйграваў Кубак Беларусі, станавіўся сярэбраным і бронзавым прызёрам чэмпіянату. Некалькі разоў трапляў у спіс 22 лепшых ігракоў чэмпіянату.
Свой адзіны гол на вышэйшым узроўні забіў 21 мая 1999 года ў матчы супраць віцебскага «Лакаматыва-96» (4:0) ударам з 35 метраў.
У 2000 годзе гуляў за светлагорскі «Хімік», пасля чаго завяршыў прафесійную кар’еру. Па заканчэнні кар’еры працаваў дзіцячым трэнерам.
Памёр 14 ліпеня 2014 года ў Бабруйску[1].
Дасягненні
[правіць | правіць зыходнік]
Бронзавы прызёр Чэмпіянату Беларусі (2): 1996, 1998
Уладальнік Кубка Беларусі (2): 1997, 1999
Срэбны прызёр Чэмпіянату Беларусі: 1997
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Умер Игорь Шустиков(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 2 чэрвеня 2017. Праверана 30 мая 2017.