Ігар Фёдаравіч Крывабок

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Футбол
Ігар Крывабок
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Ігар Фёдаравіч Крывабок
Нарадзіўся 28 ліпеня 1978(1978-07-28)[1] (40 гадоў)
Грамадзянства Сцяг Украіны Украіна
Сцяг Беларусі Беларусь
Рост 187 см
Вага 84 кг
Пазіцыя нападнік
Інфармацыя пра клуб
Клуб завяршыў кар’еру
Кар’ера
Клубная кар’ера*
1999 — 2000 Сцяг Украіны Віктар (Запарожжа) 40 (8)
2001 Сцяг Украіны Вугалёк (Дзімітраў) 10 (1)
2002 Сцяг Украіны Крыўбас (Крывы Рог) 1 (0)
2002 — 2003 Сцяг Украіны Алком (Мелітопаль) 27 (6)
2003 — 2004 Сцяг Украіны Мікалаеў 40 (6)
2005 Сцяг Украіны Спартак (Сумы) 12 (1)
2005 Сцяг Украіны Крымцяпліца (Маладзёжны) 2 (0)
2006 Сцяг Украіны Спартак (Івана-Франкоўск) 16 (5)
2006 — 2007 Сцяг Беларусі Нёман (Гродна) 33 (4)
2008 Сцяг Беларусі Граніт (Мікашэвічы) 12 (3)
2008 Сцяг Арменіі Міка (Ерэван) 3 (0)
2009 Сцяг Беларусі Смаргонь 5 (0)
2010 — 2011 Сцяг Беларусі Тарпеда-БелАЗ (Жодзіна) 64 (15)
2012 Сцяг Беларусі Нёман (Гродна) 24 (6)
2013 Сцяг Беларусі Ліда 11 (10)
2013 — 2014 Сцяг Беларусі Нафтан (Наваполацк) 31 (12)
2015 Сцяг Беларусі Нёман (Гродна) 6 (1)
2015 Сцяг Беларусі Смаргонь 11 (7)
2016 Сцяг Беларусі Ліда 9 (1)
2016 Сцяг Беларусі Смаргонь 2 (0)

* Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца
толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 12 мая 2019.


Ігар Крывабок (нар. 28 ліпеня 1978, Харкаў, Украіна) — былы ўкраінскі футбаліст, нападнік.

Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Гуляў за розныя ўкраінскія клубы ніжэйшых дывізіёнаў. У 2006 трапіў у склад гродзенскага «Нёмана», дзе стала выхадзіў у аснове. Пасля гуляў у беларускіх клубах, у студзені 2012 зноў апынуўся ў Гродна. 24 мая 2012 у матчы супраць мазырскай «Славіі» адзначыўся хет-трыкам[2].

«Ліда»[правіць | правіць зыходнік]

У красавіку 2013 перайшоў у «Ліду»[3]. Стаў асноўным іграком лідскага клуба і хутка ўзначаліў спіс бамбардзіраў Першай лігі. У многім дзякуючы выдатным бамбардзірскім паказчыкам Крывабока «Ліда» хутка апынулася сярод лідараў Першай лігі.

«Нафтан»[правіць | правіць зыходнік]

У ліпені 2013 вярнуўся ў Вышэйшую лігу, падпісаўшы кантракт з наваполацкім «Нафтанам»[4]. Стаў асноўным нападнікам навапалачан, у першым жа матчы (14 ліпеня 2013 супраць «Белшыны») адзначыўся дублем. 19 кастрычніка 2013 у матчы з «Белшынай» у сутыкненні з брамнікам бабруйчан Антонам Кавалеўскім прычыніў таму цяжкую траўму, за што быў дыскваліфікаваны на тры матчы.

Сезон 2014 распачаў асноўным нападнікам, але хутка быў выцеснены Вадзімам Дземідовічам і стаў толькі з’яўляцца на замену. 2 жніўня 2014 у матчы з брэсцкім «Дынама» выйшаў на замену на 68-й хвіліне і паспеў вызначыцца хет-трыкам (выніковы лік 7:0). Па заканчэнні сезону ў снежні 2014 пакінуў «Нафтан»[5].

Вяртанне ў «Нёман»[правіць | правіць зыходнік]

З лютага 2015 года трэніраваўся разам з «Нёманам»[6]. 16 сакавіка 2015 падпісаў з гродзенскім клубам кантракт[7].

На полі, аднак, Ігар з’яўляўся рэдка. Адзіны поўны матч правёў 17 чэрвеня, калі голам і галявой перадачай дапамог «Нёману» перамагчы «Нафтан». 7 ліпеня 2015 года па заканчэнні кантракта пакінуў гродзенскі клуб[8].

Апошнія гады[правіць | правіць зыходнік]

Неўзабаве пасля зыходу з «Нёмана» Крывабок падпісаў кантракт з клубам Першай лігі «Смаргонь»[9]. У сакавіку 2016 года зноў апынуўся ў складзе «Ліды»[10], пакінуў клуб у жніўні таго ж года[11] і зноў стаў іграком «Смаргоні»[12], аднак да канца сезону 2016 толькі двойчы выйшаў на замену ў канцы матчу. Па заканчэнні сезону 2016 пакінуў «Смаргонь»[13] і завяршыў кар’еру.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]