Ігнат Акінфавіч Іваноўскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ігнат Акінфавіч Іваноўскі
Дата нараджэння 1807[1][2]
Месца нараджэння
Дата смерці 9 (21) верасня 1886[2]
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці правазнавец
Месца працы
Альма-матар

Ігнат Акінфавіч Іваноўскі (18071886) — юрыст, педагог, заслужаны прафесар Санкт-Пецярбургскага ўніверсітэта [3].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў Мінску ў 1807.

Пасля заканчэння з залатым медалём Мінскай гімназіі, вучыўся ў Віленскім універсітэце, дзе атрымаў дзве ўзнагароды — за сачыненне на лацінскай мове і за сачыненне «Аб станаўленні злачынства» на польскай мове. Па заканчэнні універсітэта ў 1826 годзе, са ступенню кандыдат правоў, ён быў прызначаны выкладчыкам гісторыі і геаграфіі ў Віленскую гімназію, але неўзабаве адпраўлены ў Імператарскі Маскоўскі універсітэт — дасканаліцца рускай мове. Затым вучыўся ў Прафесарскім інстытуце пры Дэрпцкім універсітэце (1828—1832). 30 снежня 1833 паспяхова абараніў доктарскую дысертацыю «Die libera mercatura»[4] (у дысертацыі яго нацыянальнасць была пазначана як «lithuanus»). Пасля гэтага быў адпраўлены ў Германію і на працягу двух гадоў, якія прайшлі пераважна ў Берліне, наведваў лекцыі Фрыдрыха Карла фон Савіньі, Жуля Мішле і іншых знакамітых выкладчыкаў Берлінскага ўніверсітэта таго перыяду.

У 1835 годзе Іваноўскі вярнуўся ў Расійскую імперыю і пасля чытання пробнай лекцыі «Кароткі погляд на навуку дыпламатыі наогул» быў прылічаны да Санкт-Пецярбургскага універсітэта; з 1836 года — экстраардынарны прафесар, з 1837 года — ардынарны прафесар універсітэта па кафедры агульнанароднага права і дыпламатыі. Акрамя міжнароднага права Іваноўскі чытаў шмат гадоў дзяржаўнае права асноўных еўрапейскіх дзяржаў. З 1857 года Іваноўскі знаходзіўся ў званні заслужанага прафесара.

Таксама ў 1840 і 1844-47 гадах працаваў цэнзарам. Даў дазвол на друк «Шляхціча Завальні» Яна Баршчэўскага.

Падчас закрыцця ўніверсітэта ў 1861—1863 гг. у сувязі са студэнцкімі хваляваннямі, быў сябрам, а затым старшынёй «Часовай камісіі», якая кіравала справамі ўніверсітэта.

У 1863 годзе ён быў абраны ў дэканы юрыдычнага факультэта.

Акрамя ўніверсітэта Іваноўскі выкладаў яшчэ ў Аляксандраўскім ліцэі палітычную эканомію і статыстыку (у 1837—1867 гг.), а таксама ў Пажскім корпусе і Школе гвардзейскіх падпрапаршчыкаў.

У 1870 годзе Іваноўскі пакінуў выкладанне і кіраўніцтва кафедры міжнароднага права перайшло да яго вучня, прафесара Ф. Мартэнса. У 1873 годзе Іваноўскі быў абраны ганаровым членам універсітэта.

Памёр 28 жніўня (9 верасня1886.

Памяць[правіць | правіць зыходнік]

Паводле ўспамінаў студэнта-юрыста Тадэвуша Баброўскага:

Вельмі таленавіта і прывабна чытаў лекцыі паляк з Мінска Ігнат Іваноўскі, прафесар міжнароднага і еўрапейскага публічнага права. Апошняя чытаў у параўнанні і займальна. Красамоўны, дасціпны, добра дасведчаны ў сваёй спецыяльнасці, ён ажыўляў свае лекцыі масай гістарычных і дыпламатычных анекдотаў, а тэмы яго лекцый былі вельмі падазроныя па тым часе, таму трэба было шмат такту і хітрасці, каб гаварыць пра законы часоў імператара Мікалая і не спатыкацца, і або не ўпадаць у халопства, або не загаварыцца. Іваноўскі ўмеў пазбягаць гэтых зачэпак і быў вельмі папулярным прафесарам у студэнцкіх колах, а яго заняткі наведвалі натоўпы неюрыстаў […] Ён быў навуковым працаўніком, а не вучоным, па сваёй спецыяльнасці нічога не пісаў, таму што быў занадта рассеяны, але ў сваёй працы ён быў карысны, бо сваімі лекцыямі прыцягваў студэнтаў да вучобы, не шкадаваў парад і заахвочванняў для людзей працы, і ён быў вельмі дакладны. […] Яго вельмі любілі і паважалі не толькі студэнты, але і калегі ва ўсіх навуковых установах, дзе ён чытаў лекцыі[5].

Ва ўспамінах яго вучняў адзначаўся бліскучы дар слова, якім валодаў Іваноўскі. Лацінскай мовай Іваноўскі валодаў як роднай.

Дом Іваноўскага ў Пецярбургу быў месцам частых сустрэч моладзі з літоўска-беларускіх земляў, бо ён быў адзіным прафесарам, які запрашаў да сябе студэнтаў. Былі там сярод іншых Язафат Агрызка, Аляксандар Аскерка і Баляслаў Свентарэцкі. Нядзельныя сустрэчы былі забаўляльнымі, і, як успамінаў Баброўскі, падчас гэтых сустрэч іх гаспадар танцаваў як маладзён ці граў у віст[5].

Навуковыя працы[правіць | правіць зыходнік]

О началах постепенного усовершенствования государства: [Речь] / [Э. орд. проф. С.-Петерб. ун-та Ивановский]. Спб.,: Тип. Имп. Акад. наук, 1837.  15 с.

Разбор сочинений Д. И. Каченовского «О каперах и призовом судопроизводстве» // 25-е присуждение Демидовских наград.1856.

Краткий взгляд на науку дипломатии вообще // ЖМНП. Ч. IX. 1857.

Руководство по статистики европейских государств, для преподавания в военно-учебных заведениях. Речь на университетском торжественном акте 1857 г. СПб., 1857.

Статистика России, составленная профессором Ивановским для преподавания в Императорском Александровском лицее. 1851.

Курс международного права и дипломации, преподаваемой в Императорском Александровском лицее профессором доктором прав И. Ивановским. — Санкт-Петербург, 1860.

Государственное право важнейших иностранных государств: Записки лекций, чит. проф. Ивановским. — Санкт-Петербург, 1863.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Ивановский, Игнатий Иакинфович // Русский биографический словарь : в 25 томах. — СПб., 1897. — Т. 8: Ибак — Ключарев. — С. 5—6.
  • Ивановский, Игнатий Иакинфович // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона : в 86 т. (82 т. и 4 доп.). — СПб., 1894. — Т. XIIa. — С. 758.
  • Биографический словарь профессоров и преподавателей Императорского С.-Петербургского университета за истекшую третью четверть века его существования, 1869—1894 : В двух томах. — СПб., 1896. — С. 76-77.
  • Ивановский, Игнатий Иакинфович // Э. А. Забродский, Э. А. Корнилович. Наследие профессорской мысли. — Минск : Право и экономика, 2012. — С. 53-58.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Ивановский, Игнатий Иакинфович // Энциклопедический словарьСПб.: Брокгауз — Ефрон, 1894. — Т. XIIа. — С. 758.
  2. а б Ивановский, Игнатий Иакинфович // Русский биографический словарьСПб.: 1897. — Т. 8. — С. 5–6.
  3. Мысліцелі і асветнікі Беларусі. X—XIX стагоддзі: энцыкл. даведнік. Мінск: Беларуская энцыклапедыя, 1995. — С. 439.
  4. Iwanowski, Ignatius. De libera mercatura, capita duo, quibus de bilancia mercatoria, interdictis ac portoriis agitur : Dissertatio inauguralis, quam, peracto examine diplomatico, consensu et auctoritate amplissimi jurisconsultorum ordinis in Universitate Caesarea Litterarum Dorpatensi, ad gradum doctoris iuris legitime obtinendum conscripsit, et loco consueto publice defendet.
  5. а б Iwanowski Ignacy. Polski Petersburg.