Заслужаны прафесар
Заслужаны прафесар — ганаровае званне, якое прысвойваецца з 1804 года ў Расіі ардынарным і экстраардынарным прафесарам вышэйшых навучальных устаноў (універсітэтаў, інстытутаў, акадэмій) і ў часы Расійскай Імперыі было спалучана з перавагамі ў пенсійным забеспячэнні і грашовых выплатах. Званне давала прафесару права захаваць выслужаную ім пенсію ў поўным памеры звыш жалавання пры службе па-за ўніверсітэтам. Званне было скасавана ў 1918 годзе. У Расійскай Федэрацыі статус заслужанага прафесара адроджаны ў пачатку 1990-х гадоў ў выглядзе ганаровага звання без істотных прывілегій, аналагічны ганароваму доктару і ганароваму прафесару.
Званне надавалася, напрыклад, прафесарам Маскоўскага ўніверсітэта за 25 гадоў бездакорнай службы з прызначэннем пенсіі ў памеры гадавога акладу. У духоўных акадэміях для набыцця звання заслужанага прафесара была неабходная выслуга 25 гадоў на пасадзе штатнага выкладчыка. У медыка-хірургічнай акадэміі дастаткова было выслугі 25 гадоў у складзе акадэміі або іншых вышэйшых навучальных устаноў. У ваенных акадэміях званне заслужанага прафесара атрымлівалі прафесары, якія набылі права на поўную пенсію на вучэбнай службе і праслужылі прытым не менш 10 гадоў на пасадзе прафесара. Заслужаныя прафесары ваенных акадэмій захоўвалі права на атрыманне пенсіі на службе як у акадэміі, так і па-за яе межамі. Пенсіі выдаваліся таксама ўдовам прафесараў, а таксама іх дзецям-сіротам да дасягнення паўналецця.