Ізаляцыя (прадпрыемства)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Адкрытае акцыянернае таварыства «Ізаляцыя»
Заснаванне 1994
Ранейшыя назвы Адкрытае акцыянернае таварыства «Гідрашклоізол»
Размяшчэнне Бронная Гара, Бярозаўскі раён, Брэсцкая вобласць
Галіна Прамысловасць будаўнічых матэрыялаў
Прадукцыя гідраізаляцыйныя матэрыялы
Чысты прыбытак Br146 тыс. (2020)
Сайт belizol.by

Адкрытае акцыянернае таварыства «Ізаляцыя» — прадпрыемства Беларусі па вытворчасці мяккіх дахавых матэрыялаў і гідраізаляцыйных матэрыялаў.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У 1991 годзе Міністэрствам дарожнага будаўніцтва было прынята рашэнне будаўніцтва завода па вытворчасці гідраізаляцыйных матэрыялаў[1].

У 1994 годзе пабудаваны і ўведзены ў эксплуатацыю завод «Гідрашклоізол» з тэхналагічнай лініяй магутнасцю 400 тыс. м² за год. У снежні 1996 годзе завод пераўтвораны ў адкрытае акцыянернае таварыства з узросшай магутнасцю да 1,5 млн. м² за год. У 1998 годзе завод выпусціў 1,45 млн м² гідрашклоізолу.

14 лютага 2000 года Брэсцкі абласны выканаўчы камітэт зарэгістраваў ААТ «Ізаляцыя». Перайменаванне прадпрыемства спатрэбілася ў сувязі з адыходам ад старых вытворчых тэхналогій — гідрашклоізолу[1].

У 2000 годзе было ўведзена ў эксплуатацыю тэхналагічнае абсталяванне па вытворчасці пліткі дахавай бітумна-палімернай ці гнуткай чарапіцы[1].

У 2006 годзе прадпрыемства асвоіла вытворчасць «Эмульсій бітумных катыённых дарожных», якія знаходзяць ужыванне ў якасці звязальнага матэрыялу пры будаўніцтве, рэканструкцыі і рамонце дарожных пакрыццяў[1].

У верасні 2011 года з уводам у эксплуатацыю новай лініі вытворчыя магутнасці заводу істотна павялічыліся і дазволілі выпускаць больш за 7 млн м2 за год.[2]

27 жніўня 2019 года Брэсцкі аблвыканкам прадаў ПУПАК «Вангранд» 25,16% сваіх акцый з умовай, што апошні інвестуе ў прадпрыемства на працягу 2 гадоў не меней 3,5 млн беларускіх рублёў для папаўнення пазазвароткавых сродкаў.[3].

Дырэктары[правіць | правіць зыходнік]

  • Анатоль Васільевіч Снітко (з 1994 года)

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. а б в г Семенов, Сергей. ОАО «Изоляция»: путь к юбилею (руск.). Брестский калейдоскоп. Праверана 2 сакавіка 2023.(недаступная спасылка)
  2. Открытое акционерное общество «Изоляция» (руск.). Брестчина производит, предлагает, приглашает. Праверана 2 сакавіка 2023.
  3. Брестская область продала частной компании свои акции ОАО «Изоляция» (руск.). БелТА (31 жніўня 2021). Праверана 2 сакавіка 2023.