Бронная Гара

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Бронная Гара
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
773 чалавекі (2010)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1643
Паштовыя індэксы
225212
Аўтамабільны код
1
Бронная Гара на карце Беларусі ±
Бронная Гара (Беларусь)
Бронная Гара
Бронная Гара (Брэсцкая вобласць)
Бронная Гара

Бро́нная Гара́[1] (трансліт.: Bronnaja Hara, руск.: Бронная Гора) — вёска ў Бярозаўскім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Сакалоўскага сельсавета. Размешчана за 14 км на паўночны ўсход ад Бярозы, чыгуначная станцыя на лініі БрэстБаранавічы.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Чыгуначная станцыя

Вядома ў XIX ст. У 1865 годзе тут быў адкрыты смолашкіпінарны завод. З 1915 года акупіраваны германскімі войскамі, з лютага 1919 года да ліпеня 1920 года і з жніўня 1920 года войскамі Польшчы.

З 1921 года ў складзе Польшчы, у 1924 годзе леснічоўка ў Лескаўскай гміне Косаўскага павета Палескага ваяводства. У 1930-я г. працаваў лесазавод.

З 1939 года ў БССР, з 1940 года ў Сакалоўскім сельсавеце. У 1940 годзе — леснічоўка, дзейнічала лесапілка.

У 19411944 гг. акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. У маі—лістападзе 1942 года ва ўрочышчы Бронная Гара гітлераўцы загубілі больш за 50 тысяч чал. У ліку ахвяр амаль усё насельніцтва Бярозы, грамадзяне некаторых еўрапейскіх краін, каля тысячы жыхароў самой Броннай Гары, знішчаныя як непажаданыя сведкі. Каб схаваць сляды сваіх злачынстваў, у сакавіку 1944 года нямецкія карнікі прыгналі 100 вязняў, якія 2 тыдні раскопвалі і палілі трупы, а потым самі былі расстраляны і спалены. У наваколлі дзейнічалі партызаны.

У 1945 годзе працавалі лесапілка, мэблевая арцель «Кастрычнік», з 1948 года кузня. Паводле перапісу 1959 годзе пасёлак і чыгуначная станцыя (1 будынак). Працавалі мэблевы ўчастак Бярозаўскага завода металаканструкцый, смолашкіпінарны завод (заснаваны ў 1865), лясніцтва, сярэдняя і муз. школы, 2 клубы, 2 бібліятэкі, дзіцячы сад і яслі, фельчарска-акушэрскі пункт, аддзяленне сувязі, З магазіны. Многія жыхары працавалі ў калгасе «33-я гадавіна Кастрычніка».

У 1994 годзе пабудаваны і ўведзены ў эксплуатацыю завод «Гідрашклоізол» з вытворчай магутнасцю 400 тыс. м² і гідрашклаізолу штогод — першая ў Беларусі вытворчасць бітумнапалімерных, дахавых і гідраізаляцыйных матэрыялаў.

Інфраструктура[правіць | правіць зыходнік]

Працуюць сярэдняя школа, клуб, аддзяленне сувязі, фельчарска-акушэрскі пункт, дзіцячы сад, 3 магазіны.

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Манумент ахвярам Халакосту
  • XX стагоддзе:
    • 1924 — 4 будынкаў 16 жыхароў
    • 1940 — 30 двароў, 175 жыхароў
    • 1970 — 247 двароў, 789 жыхароў
    • 1959 — 173 гаспадаркі, 591 жыхар, на чыгуначнай станцыі — 2 гаспадаркі, 7 жыхароў
    • 1999 — 1091 жыхар
  • XXI стагоддзе:
    • 2005 — 178 двароў, 996 жыхароў
    • 2010 — 773 жыхары[2]

Славутасці[правіць | правіць зыходнік]

  • Абеліск, пастаўлены на ўшанаванне памяці ахвяр фашысцкага тэрору (1978, адноўлены ў 1994).
  • Мемарыяльная дошка на будынку чыгуначнай станцыі, устаноўленая ў гонар аперацыі «рэйкавая вайна», якую партызаны брыгад імя Свярдлова і Дзяржынскага правялі ў жніўні 1943 года.
  • Свята-Уладзімірская царква

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU). Сустракаецца таксама варыянт Бро́нна Гара́
  2. Дзяржкартгеацэнтр Архівавана 5 сакавіка 2016.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]