Ізборнікі Святаслава

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Izbornik page.jpg
Ізборнік. 1073
Гістарычны музей, Масква
Commons-logo.svg Выявы на Вікісховішчы

Ізбо́рнікі Святасла́ва 1073 і 1076 гадоў — зборнікі Кіеўскай Русі, найбольш раннія помнікі старажытна-рускага пісьменства.

Ізборнік 1073 года[правіць | правіць зыходнік]

Ізборнік 1073 створаны ў Кіеве для князя Святаслава Яраславіча. З'яўляецца спісам зборніка, перакладзенага з грэчаскай мовы на стараславянскую ў 9 ст. для балгарскага цара Сімяона.

Уключае творы «Ад апостальскіх статутаў», «Слова Іаана пра верачытныя кнігі», «Багаслоўца ад славес». Уключаны і свецкі трактат візантыйскага пісьменніка 9 ст. Георгія Хіравоска beru «Пра вобразы» — першы ў старажытна-рускай літаратуры дапаможнік па паэтыцы, а таксама артыкулы па логіцы, граматыцы, прытчы, загадкі.

Упрыгожаны застаўкамі, мініяцюрамі.

Зберагаецца ў Гістарычным музеі ў Маскве.

Ізборнік 1076 года[правіць | правіць зыходнік]

Ізборнік 1076 складзены на аснове рукапісаў княжацкай бібліятэкі. У ім змешчаны «словы», «павучанні», «наказы», этычныя выслоўі, «Стасловец» канстанцінопальскага патрыярха Генадзія, свецкія тэксты («Наказ багатым», «Пра жонак злосных і добрых»), творы, напісаныя ў Кіеўскай Русі, настаўленне пра карысць ведаў, кніг.

Зберагаецца ў Расійскай нацыянальнай бібліятэцы ў Санкт-Пецярбургу.

Публікацыі[правіць | правіць зыходнік]

  • Изборник Святослава 1073 г. М., 1983.
  • Изборник 1076 г. М., 1965.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Ізборнікі Святаслава // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1998. С. 179.
  • Изборник Святослава 1073 г.: Сборник статей. М., 1977.
  • Сапунов Б. В. Книга в России в XI—XIII вв. Л., 1978.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Wikiquote-logo.svg
У Вікіцытатніку ёсць старонка па тэме :ru:Изборник Святослава