Сімяон I
| Сімяон I Вялікі | |||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|
| Симеон I Велики | |||||||
| | |||||||
|
|||||||
| Папярэднік | Уладзімір Расатэ | ||||||
| Пераемнік | Пётр I | ||||||
|
|
|||||||
| Нараджэнне |
864 |
||||||
| Смерць |
27 мая 927[1] |
||||||
| Род | Дынастыя Крума[d] | ||||||
| Бацька | Барыс I[2] | ||||||
| Маці | Марыя[d] | ||||||
| Жонка | Марыя Сурсувул[d] | ||||||
| Дзеці | Іван[d], Пётр I[d][2], Боян Маг[d][2] і Міхаіл Балгарскі[d][2] | ||||||
| Грамадзянства | |||||||
| Дзейнасць | палітык | ||||||
| Прыналежнасць | Балгарыі | ||||||

Сімяон I Вялікі (864 ці 865 — 27 мая 927) — князь Балгарыі з 893 года, з 918 года — цар. Трэці сын князя Барыса I, бацька Пятра I.
Прыйшоў да ўлады пасля таго, як Барыс I зрынуў свайго сына Уладзіміра, які ўзначаліў паганскую рэакцыю. З імем цара Сімяона звязаны Залаты век балгарскай дзяржавы. Яго ваенныя кампаніі супраць Візантыйскай імперыі, венграў і сербаў, давялі балгарскую дзяржаву да тэрытарыяльнага апагею, параўнальнага толькі з эпохай Крум. Балгарыя ператварылася ў самую магутную дзяржаву на Балканах і ва ўсёй Усходняй Еўропе. У яго часы Балгарыя распасціралася ад Будапешта, паўночных схілаў Карпат і Дняпра на поўначы да Адрыятычнага мора на захадзе, Эгейскага мора на поўдні і Чорнага мора на ўсходзе. Эпоха Сімяона I характарызавалася беспрэцэдэнтным культурным уздымам, названым пасля залатым векам балгарскай цывілізацыі.
Зноскі
- ↑ http://www.promacedonia.org/en/sr/sr_3_1.htm#176_3.
- 1 2 3 4 Lundy D. R. The Peerage
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Сімяон // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 391. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).