Ізмаіл Львовіч Капланаў
| Ізмаіл Львовіч Капланаў | |
|---|---|
| Дата нараджэння | 12 чэрвеня 1938 |
| Месца нараджэння | |
| Дата смерці | 27 сакавіка 2011 (72 гады) |
| Месца смерці | |
| Месца пахавання | |
| Краіна | |
| Жонка | Нэлі Багуслаўская |
| Музычная дзейнасць | |
| Прафесіі | кампазітар, піяніст |
| Інструменты | фартэпіяна |
Ізмаіл Львовіч Капланаў (12 чэрвеня 1938, Гомель, Беларуская ССР — 27 сакавіка 2011, Дзяржынск, Беларусь) — беларускі кампазітар, выканаўца, аўтар папулярных песень і інструментальнай эстраднай музыкі.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Музычную кар’еру пачынаў як акардэаніст і піяніст У 1960-я гады стварыў вакальна-інструментальны ансамбль «Арбіта-67», які акампаніраваў спявачцы Нэлі Багуслаўскай. Ансамбль гастраляваў у СССР і за мяжой, стаў пераможцам Усесаюзнага конкурсу эстраднай песні. З групы выйшлі будучыя «Песняры» Уладзімір Мулявін і Уладзіслаў Місевіч, калектыў даў станаўленне Віктара Вуячыча.
У 1990-я гады — дырэктар тэатра песні Я. Паплаўскай і А. Ціхановіча
27 сакавіка 2011 года на канцэрце ў Дзяржынску ў Ізмаіла Капланава здарыўся другі інфаркт (першы перанёс у 1995 годзе), памёр у стацыянары ў той жа дзень. Пахаваны 30 сакавіка 2011 года на Усходніх могілках Мінска.
Артыкулу нестае спасылак на крыніцы. |