Ізраіль Рувімавіч Леўтаў
Выгляд
| Ізраіль Рувімавіч Леўтаў | |
|---|---|
| Дата нараджэння | 15 красавіка 1905 |
| Месца нараджэння | |
| Дата смерці | 19 жніўня 1991 (86 гадоў) |
| Месца смерці | |
| Грамадзянства | |
| Месца працы | |
| Узнагароды | |
Ізраіль Рувімавіч Леўтаў (15 красавіка 1905, Санкт-Пецярбург — 19 жніўня 1991, Мінск) — беларускі педагог, лектар, грамадскі дзеяч, палкоўнік. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся 15 красавіка 1905 года ў Санкт-Пецярбургу.
Член УКП(б) з 1926 года. Быў дырэктарам Мінскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя А. М. Горкага (1937—1939).
З верасня 1939 года да 20 снежня 1956 года служыў у Чырвонай арміі[1]. У чэрвені 1941 года залічаны ў палітупраўленне Чырвонай арміі[2].
Член Таварыства па распаўсюджванні палітычных і навуковых ведаў Беларускай ССР. Займаўся пытаннямі асветніцкай дзейнасці і прапаганды сярод насельніцтва, чытаў лекцыі, рыхтаваў выданні навукова-папулярнай літаратуры.
Памёр 19 жніўня 1991 года ў Мінску.
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]- Ордэн Чырвонай Зоркі (1943)
- Ордэн Чырвонага Сцяга (1944)
- Медаль «За абарону Масквы» (1944)
- Медаль «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» (1945)
- Ордэн Айчыннай вайны I ступені (1945)
- Медаль «За ўзяцце Кёнігсберга» (1945)
- Медаль «За баявыя заслугі» (1950)
- Ордэн Айчыннай вайны II ступені (1985)
Працы
[правіць | правіць зыходнік]- Левтов И. Р. Критика империалистической военной идеологии : Материал в помощь лектору / О-во по распространению полит. и науч. знаний БССР. — 1957.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларускі народ у перыяд Вялікай Айчыннай вайны 1941—1945 гг. : публічная лекцыя, прачытаная 1 ліпеня 1948 г. у г. Мінску / І. Р. Леўтаў. — Мінск, 1948.
Зноскі
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
Катэгорыі:
- Нарадзіліся 15 красавіка
- Нарадзіліся ў 1905 годзе
- Нарадзіліся ў Санкт-Пецярбургу
- Памерлі 19 жніўня
- Памерлі ў 1991 годзе
- Памерлі ў Мінску
- Выкладчыкі БДПУ імя Максіма Танка
- Кавалеры ордэна Чырвонага Сцяга
- Кавалеры ордэна Айчыннай вайны I ступені
- Кавалеры ордэна Айчыннай вайны II ступені
- Кавалеры ордэна Чырвонай Зоркі
- Узнагароджаныя медалём «За баявыя заслугі»
- Узнагароджаныя медалём «За абарону Масквы»
- Узнагароджаныя медалём «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
- Узнагароджаныя медалём «За ўзяцце Кёнігсберга»
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Педагогі Беларусі
- Рэктары БДПУ імя Максіма Танка