Міхаіл Фядотавіч Жаўрыд
Міхаіл Фядотавіч Жаўрыд | |
---|---|
Дата нараджэння | 1906 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | не пазней за 1991 |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | вучоны |
Навуковая сфера | эканамічная геаграфія |
Месца працы | |
Навуковая ступень | кандыдат эканамічных навук |
Навуковае званне | |
Альма-матар | |
Узнагароды і прэміі |
Міхаіл Фядотавіч Жаўрыд (1906, в. Малая Сліва, Слуцкі павет — да 1991, Мінск) — беларускі вучоны, выкладчык, дзяржаўны дзеяч.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Скончыў Мінскі педагагічны тэхнікум (1926). У 1927 г. паступіў на філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, у 1929 г. перавёўся на сацыяльна-эканамічны факультэт Педагагічнага інстытута, які скончыў у 1932 г. З 1926 па 1930 г. працаваў у Мінскім акружным аддзеле адукацыі. У 1930—1933 быў выкладчыкам і дырэктарам Мінскага будаўнічага тэхнікума, у 1933 г. пераведзены на працу ў Мінскі Гідратэхнікум. У 1935 г. дырэктар Цэнтральнага інстытута павышэння кваліфікацыі кадраў народнай адукацыі. З 1936 г. працуе ў Мінскім педагагічным інстытуце імя М. Горкага дэканам геаграфічнага факультэта і намеснікам дырэктара. У 1940 г. паступіў у аспірантуру БДУ, падрыхтаваў дысертацыю па тэме «Размяшчэнне прамысловасці Магілёўскай вобласці БССР», але абараніць яе не паспеў. З пачаткам вайны быў эвакуіраваны ў Саратаўскую вобласць, дзе працаваў у школе настаўнікам геаграфіі. У 1943 г. быў накіраваны на станцыю Сходня каля Масквы для працы у адноўленым БДУ, дзе выконваў абавязкі старэйшага выкладчыка і загадчыка Фундаментальнай бібліятэкі БДУ. Пасля вызвалення тэрыторыі Беларусі ў сакавіку 1944 г. быў накіраваны на працу дырэктарам Мазырскага педагагічнага інстытута, затым дырэктарам Мінскага педінстытута. У маі 1945 г. быў прызначаны намеснікам Міністра народнай асветы БССР, у сакавіку 1948 г. дырэктарам Мінскага педагагічнага інстытута замежных моў. Паўторна падрыхтаваў і абараніў дэсертацыю. Кандыдат эканамічных навук, дацэнт. З 1961 г. загадчык кафедры палітэканоміі Інстытута замежных моў, адначасова выкладаў у БДУ.
Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]
Узангароджаны медалем «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.», двойчы ордэнам «Знак Пашаны» (1949, 1961).
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Жаврид, М. Ф. Белорусское стекло / М. Ф. Жаврид. — Минск : Наука и техника, 1969
- Новікаў, С. Я. Ля вытокаў стварэння мінскага МДЛУ / С. Я. Новікаў // Вестник Минского государственного лингвистического университета : Вестник МГЛУ : научно-теоретический ежегодник. — 2012. — № 11. — С. 219—223.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Нарадзіліся ў 1906 годзе
- Нарадзіліся ў Слуцкім павеце
- Памерлі ў Мінску
- Выкладчыкі БДУ
- Выкладчыкі БДПУ імя Максіма Танка
- Выкладчыкі Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта
- Кандыдаты эканамічных навук
- Выпускнікі БДПУ імя Максіма Танка
- Кавалеры ордэна «Знак Пашаны»
- Узнагароджаныя медалём «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
- Нарадзіліся ў Слуцкім раёне
- Педагогі Беларусі
- Рэктары Мазырскага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя І. П. Шамякіна
- Рэктары БДПУ імя Максіма Танка
- Рэктары Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта
- Дэканы