Ізяславічы Тураўскія
Ізяславічы Тураўскія — род князёў Тураўскай зямлі, нашчадкаў Ізяслава Яраславіча, асобная група ў складзе роду Рурыкавічаў.
Пытанне аб тураўскай княжацкай дынастыі[правіць | правіць зыходнік]
Да 1042 г. Тураўскім княствам правіў непасрэдна вялікі князь кіеўскі Яраслаў Уладзіміравіч. Наступным князем тут становіцца другі сын Яраслава — Ізяслаў Яраславіч. Затым у Тураве княжаць яго малодшыя браты — Святаслаў Яраславіч і Усевалад Яраславіч. А далей тураўскі прастол паслядоўна займаюць сыны Ізяслава Яраславіча — Яраполк Ізяславіч і Святаполк Ізяславіч. Пераход княжання ў спадчыну (ад Ізяслава Яраславіча да яго сыноў Яраполка і Святаполка) дае падставу меркаваць аб заснаванні тураўскай княжацкай дынастыі. У даследчыцкай літаратуры (перш за ўсё, у працах П. Ф. Лысенкі[1]) Ізяслаў Яраславіч падаецца як пачынальнік мясцовай княжацкай галіны. На гэтую думку наводзіць таксама той факт, што і сын Святаполка — князь уладзіміра-валынскі Яраслаў Святаполчыч — змагаўся за тураўскі прастол, але пацярпеў паражэнне ў барацьбе з вялікім князем кіеўскім Уладзімірам Усеваладавічам (Манамахам).
Шчыльныя сувязі самога Ізяслава Яраславіча, а таксама яго нашчадкаў з Кіевам, Ноўгарадам і Валынню прымушаюць некаторых даследчыкаў сумнявацца ў тым, што да сярэдзіны ХІІ ст. можа ісці гаворка пра існаванне адасобленай тураўскай дынастыі. У гэты час тут правяць і прадстаўнікі іншых ліній Рурыкавічаў, у 1113 — 1157 гг. тураўскім князем не быў ніводны нашчадак Ізяслава.
Разам з тым, у 1158 г. праўнук Ізяслава — Юрый Яраславіч (сын Яраслава Святаполчыча) заняў тураўскі прастол без згоды вялікага князя кіеўскага, і відавочна, абгрунтоўваў свае права на гэта прыналежнасцю да Ізяславічаў. Ён двойчы вытрымаў аблогу Турава войскамі вялікага князя кіеўскага, і надалей у Тураўскай зямлі княжылі толькі нашчадкі Юрыя. Пасля смерці Юрыя Яраславіча, Тураўскае княства распалася на ўдзелы,у якіх пачалі княжыць нашчадкі Юрыя. Усе гэта сведчыць пра наяўнасць Тураўскай княжацкай дынастыі
Прадстаўнікі дынастыі[правіць | правіць зыходнік]
Князі Тураўскія[правіць | правіць зыходнік]
- Ізяслаў Яраславіч
- Святаслаў Яраславіч
- Усевалад Яраславіч
- Яраполк Ізяславіч
- Святаполк Ізяславіч
- Юрый Яраславіч
- Іван Юр'евіч
- Святаполк Юр'евіч
- Глеб Юр'евіч
- Андрэй Іванавіч
- Уладзімір Святаполкавіч
- Юрый Андрэевіч
- Сямён Юр'евіч(апошні летапісна вядомы тураўскі князь з роду Ізяславічаў), пасля яго княства магчыма ўвайшло ў склад ВКЛ.
Князі Пінскія[правіць | правіць зыходнік]
- 1. Святаполк Юр'евіч (1157—1170) — першы князь Пінскага княства
- 2. Яраслаў І Юр'евіч (1170—1190)
- 3. Яраполк Юр'евіч (1190—1204)
- 4. Уладзімір І Святаполкавіч (1204—1223)
- 5. Расціслаў Святаполкавіч (1223—1228)
- 4. Уладзімір II Уладзіміравіч (1228—1229)
- 5. Расціслаў Святаполкавіч (1229—1232)
- 6. Міхал І Уладзіміравіч (1232—1247)
- 7. Фёдар І Уладзіміравіч (1247—1262)
- 8. Юрый І Уладзіміравіч (1262—1290)
- 9. Дзямід Уладзіміравіч (1290—1292)
- 10. магчыма Яраслаў II Юр'евіч (з 1292)
- 11. магчыма Васіль І Яраславіч (да 1318)
Нашчадкі[правіць | правіць зыходнік]
Нашчадкамі Ізяславічаў Тураўскіх з*яўляліся князья Астрожскія, а, магчыма , і Святаполк-Чацвярцінскія (гэты род яшчэ існуе).
Зноскі
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Войтович, Л. В. Княжа доба на Русі: портрети еліти. — Біла Церква: Вид. О. В. Пшонківський, 2006. (укр.)
- Ермаловіч, М. Старажытная Беларусь: Полацкі і новагародскі перыяды. — Мн.: Маст. літ-ра, 1990.
- Лысенко, П. Ф. Древний Туров. — Мн.: Белор. наука, 2004. (руск.)