Яраслаў Святаполчыч
Яраслаў Святаполчыч | ||
| ||
---|---|---|
1100 — 1118 | ||
Папярэднік | Давыд Ігаравіч | |
Пераемнік | Раман Уладзіміравіч | |
Веравызнанне | праваслаўе | |
Нараджэнне | каля 1072 | |
Смерць | 1123 Уладзімір-Валынскі | |
Род | Рурыкавічы | |
Бацька | Святаполк ІІ Тураўскі | |
Маці | NN[d] | |
Жонка | (1) Арпада; (2) Юдыт-Марыя; (3) дачка князя Мсціслава Вялікага | |
Дзеці | сыны: Вячаслаў, Юрый; дочкі: Соф'я, Прыбыслава |
Яраслаў Святаполчыч (Яраславец; каля 1072 — май 1123) — князь Валынскі (1100—1118). Сын князя Святаполка Ізяславіча Кіеўскага ад наложніцы.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Пасля рашэння Віцічаўскага з'езду князёў аб пазбаўленні Давыда Ігаравіча валынскага ўдзела за асляпленне Васількі Расціславіча Церабоўльскага ў 1100 годзе стаў намеснікам свайго бацькі, вялікага князя кіеўскага, на Валыні. У 1102 годзе Святаполк дасягнуў пагаднення з Уладзімірам Манамахам, тады князем Пераяслаўскім, аб пераходзе Яраслава ў Ноўгарад, а старэйшага сына Уладзіміра Мсціслава на Валынь, але наўгародцы даслалі вялікаму князю Кіеўскаму адказ «калі ў твайго сына дзве галовы, дасылай яго да нас».
Пасля смерці Святаполка і ўзыходжання на сталец у Кіеве Уладзіміра Манамаха (1113) Яраслаў 4 гады працягваў кіраваць Валынню, але ў 1117 годзе Уладзімір Манамах перавёў Мсціслава Уладзіміравіча, які да таго часу ўжо стаў цесцем Яраслава, з Ноўгарада ў кіеўскі Белгарад, у чым гісторыкі бачаць верагодную прычыну канфлікту паміж Яраславам і Манамахам, бо Яраслаў асцерагаўся за свае спадчынныя правы на Кіеў. Яраслаў адправіў сваю жонку да Мсціслава і стаў рыхтавацца да барацьбы. У 1118 годзе Манамах у саюзе з Расціславічамі выгнаў Яраслава з Уладзіміра-Валынскага, валынскім князем стаў Раман Уладзіміравіч, а пасля яго смерці (1119) Андрэй Уладзіміравіч Добры. Яраслаў спрабаваў вярнуць уладанні з дапамогай венгерскіх і польскіх войскаў, а таксама Расціславічаў, якія перайшлі на яго бок, але беспаспяхова. У 1123 годзе ён загінуў пад сценамі Уладзіміра-Валынскага.
Сям'я і дзеці[правіць | правіць зыходнік]
1-я жонка (з 1091) — дачка венгерскага караля Ласла I Арпада.
2-я жонка (з 1106) — Юдыт-Марыя (?), дачка польскага караля Уладзіслава I Германа.
3-я жонка (з 1112) — дачка князя Мсціслава Вялікага (развод 1117—1118).
Дзеці:
- Вячаслаў (пам. пасля 1127) — князь клецкі.
- Юрый Яраславіч (пам. 1167) — князь тураўскі.
- Соф'я (пам. 1158) — замужам за Расціславам Глебавічам, князем менскім.
- Прыбыслава[1] — з каля 1136 года замужам за заходнепаморскім князем Ратыборам I.
Зноскі
- ↑ паводле іншай версіі, дачка Яраслава Ізяславіча
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Ярослав Святополкович // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.) . — СПб., 1890—1907.