Уладзімір (князь пінскі)
Уладзімір | ||||
---|---|---|---|---|
| ||||
|
||||
|
||||
Нараджэнне | XII стагоддзе | |||
Смерць | не раней за 1229 | |||
Род | Ізяславічы Тураўскія | |||
Дзеці | Дзямід Уладзіміравіч, Юрый Уладзіміравіч і Фёдар[d] |
Уладзімір (? — пасля 1229) — князь пінскі (зг. 1208, 1229).
Пінскі князь Уладзімір (Володимеръ Пиньски) згадваецца Галіцкага-Валынскім летапісам пад 1204 і 1229 гадамі паводле Іпацьеўскага спісу, паводле ўдакладнення Міхайлы Грушэўскага гэта 1208 год і сярэдзіна 1229 года адпаведна[1].
У 1208 годзе пінскі князь Уладзімір трапіў у палон, калі палякі занялі Уладзімір, каб пасадзіць на сталец белзскага князя Аляксандра Усеваладавіча, і разрабавалі горад. Такім чынам, магчыма, пінскі князь быў звязаны з выгнаным папярэднім уладзімірскім князем Святаславам Ігаравічам.
У падзеях 1226—1228 гадоў, паводле Іпацьеўскага спісу (1227 — пачатак 1229, паводле Грушэўскага[2]), у якіх актыўны ўдзел бралі піняне і тураўцы, князь Уладзімір не згадваецца.
У другой палове 1229 года[3] князі Даніла і Васілька пайшлі з войскамі ў Польшчу на дапамогу князю Конраду, а для абароны Уладзімірскай зямлі ад яцвягаў пакінулі ў Бярэсці пінскага князя Уладзіміра, берасцян і ўграўчан . Тым часам паўз Бярэсце з рабаўнічага паходу на Польшчу вярталіся літоўцы, мірныя з Данілам і Васількам яны спакойна ішлі праз іх зямлю, але пінскі князь Уладзімір, сказаўшы «ёсць мірныя [ім], але мне ёсць не мірныя», выйшаў з берасцянамі супраць літоўцаў і ўсіх забіў.
Ёсць думка, што было два пінскія князі Уладзіміры, адзін выступае ў падзеях 1208 года, другі — у 1229 годзе.
Сынам Уладзіміра быў пінскі князь Юрый, а таксама імаверна пінскі князь Дзямід, названы братам Юрыя, і, магчыма, Фёдар таксама пінскі князь, згаданы з двума першымі і старэйшы за іх, але яго крыніцы яўна ні Уладзіміравічам, ні іх братам не называе.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Грушевський 1901, с. 9.
- ↑ Грушевський 1901, с. 19-22.
- ↑ Грушевський 1901, с. 22-23.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Грушевський М. Хронологія подій Галицько-Волинського літопису // Записки Наукового товариства ім. Шевченка. — Львів: 1901. — Т. 41. — С. 1—72.