Ікі-Бурульскі раён
Ікі-Бурульскі раён | |
---|---|
![]() | |
Краіна | |
Уваходзіць у |
|
Адміністрацыйны цэнтр | |
Дата ўтварэння | 1965 |
Насельніцтва |
|
Плошча |
|
![]() |
|
Тэлефонны код | 84732 |
Паштовыя індэксы | 359130 |
Афіцыйны сайт | |
![]() |
Ікі-Бурульскі раён (руск.: И́ки-Буру́льский район, калм. Ик Буурл район) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Рэспублікі Калмыкія Расійскай Федэрацыі, у межах якой утвораны муніцыпальны раён Ікі-Бурульскае раённае муніцыпальнае ўтварэнне.
Адміністрацыйны цэнтр — пасёлак Ікі-Бурул.
Геаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Плошча тэрыторыі раёна — 6363 км². Адлегласць ад горада Элісты — 66 км.
Ікі-Бурульскі раён мяжуе:
- на захадзе — з Прыютненскім раёнам і гарадской акругай Эліста;
- на паўночным захадзе — з Цалінным раёнам;
- на поўначы — з Яшкульскім раёнам (п. Таўн-Гашун);
- на ўсходзе — з Чорназямельскім раёнам;
- на поўдні — са Стаўрапольскім краем.
У геаграфічным плане раён уключае тры геамарфалагічныя зоны: большую частку раёна займае паўднёва-ўсходняя частка Ергенінскага ўзвышша, усход і паўночны ўсход раёна займае Прыкаспійская нізіна, паўднёвую ўскраіну — Кума-Маныцкая ўпадзіна.
Асноўныя рэкі — Усходні і Заходні Маныч (на мяжы са Стаўрапольскім краем), Улан-Зуха і іншыя. Большасць рэк раёна летам перасыхае. Асноўныя вадаёмы — возера Лысы Ліман, Чаграйскае вадасховішча.
Клімат
[правіць | правіць зыходнік]Клімат рэзка кантынентальны — лета гарачае і вельмі сухое, зіма маласнежная, часам з вялікімі халадамі. Максімальная тэмпература ліпеня — +42 °C, мінімальная тэмпература студзеня — мінус 34—36 °C, сярэдняя тэмпература студзеня — мінус 5—8 °C, сярэдняя тэмпература ліпеня — плюс 23—26 °C. Вегетацыйны перыяд з тэмпературай вышэй за 10 °C працягваецца ад 180 да 213 дзён. Сярэднегадавая колькасць ападкаў — ад 210 да 340 мм. Сухасць клімату ўзмацняецца з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ АКТМУ Праверана 13 сакавіка 2015.
- ↑ Численность постоянного населения Российской Федерации по муниципальным образованиям на 1 января 2024 года — М.: Росстат, 2024.