Яшкульскі раён

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Яшкульскі раён
Краіна
Уваходзіць у
Адміністрацыйны цэнтр
Дата ўтварэння 1920
Насельніцтва
  • 14 940 чал. (1 студзеня 2018)[2]
Плошча
  • 11 769,31 км²
Яшкульскі раён на карце
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Я́шкульскі раён (руск.: Я́шкульский райо́н, калм. Яшкулин район) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Рэспублікі Калмыкія Расійскай Федэрацыі, у межах якой утвораны муніцыпальны раён Я́шкульскае раённае муніцыпальнае ўтварэнне.

Адміністрацыйны цэнтр — пасёлак Яшкуль.

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Плошча тэрыторыі раёна — 11769 км². Раён мяжуе на захадзе з Цалінным раёнам, на поўначы — з Кетчэнераўскім і Юсцінскім раёнамі, на ўсходзе — з Астраханскай вобласцю, на паўднёвым усходзе і поўдні — з Чорназемельскім раёнам, на паўднёвым захадзе — з Ікі-Бурульскім раёнам. Адлегласць ад раённага цэнтра да г. Эліста — 93 км. Па тэрыторыі раёна праходзіць федэральная аўтадарога Р216 (Астрахань — Эліста), рэгіянальныя аўтадарогі Яшкуль — Камсамольскі — Артэзіян, Ута — Цаган Аман.

Раён знаходзіцца ў зоне паўпустыняў, практычна цалкам у межах Прыкаспійскай нізіны. Паўднёвы захад раёна часткова размешчаны на ўсходніх схілах Ергенінскага ўзвышша.

Гідраграфічная сетка на тэрыторыі Яшкульскага раёна развіта вельмі слаба. Рэкі Яшкульскага раёна адносяцца да катэгорыі малых рэк Калмыкіі і яны прадстаўлены вадацёкамі ўсходняга схілу Ергенінскага ўзвышша. У паўднёва-заходняй частцы раёна з захаду на ўсход працякаюць рэчкі Яшкуль, Эліста, Бурата-Сала, Улан-Зуха, якія належаць да бяссцёкавых басейнаў і летам перасыхаюць, утвараючы асобныя плёсы.

Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]