Юсцінскі раён

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Юсцінскі раён
калм. Үстин район
Краіна
Уваходзіць у
Адміністрацыйны цэнтр
Дата ўтварэння 1938
Насельніцтва
  • 9 983 чал. (1 студзеня 2018)[2]
Плошча
  • 7 996 км²
Юсцінскі раён на карце
Юсцінскі раён, карце
Тэлефонны код 84744
Афіцыйны сайт
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Юсцінскі раён (руск.: Юсти́нский райо́н, калм. Үстин район) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Рэспублікі Калмыкія Расійскай Федэрацыі, у межах якой утвораны муніцыпальны раён Юсцінскае раённае муніцыпальнае ўтварэнне.

Адміністрацыйны цэнтр — пасёлак Цаган Аман.

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Плошча тэрыторыі раёна — 7996 км², з іх 754,2 тыс. гектараў — сельскагаспадарчыя ўгоддзі.

Юсцінскі раён размешчаны ва ўсходняй зоне Рэспублікі Калмыкія, у межах пустыннай зоны, у падзоне эфемерава-белапалынных пустыняў на бурых глебах. Клімат раёна засушлівы, рэзка кантынентальны. З асноўнай тэрыторыяй раёна рэзка кантрастуе невялікі ўчастак, размешчаны на левым беразе ракі Волгі, у Волга-Ахтубінскай пойме, дзе ў 1995 годзе быў арганізаваны Прыродны парк Рэспублікі Калмыкія.

Адлегласць ад г. Эліста — 290 км. Раён знаходзіцца ў межах Прыкаспійскай нізіны.

Юсцінскі раён мяжуе на поўдні з Яшкульскім, на захадзе — з Кетчэнераўскім, на паўночным захадзе — з Акцябрскім раёнамі Калмыкіі, на ўсходзе — з Енатаеўскім, Харабалінскім і Нарыманаўскім раёнамі Астраханскай вобласці.

Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]