Цалінны раён (Калмыкія)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Цалінны раён
Герб
Герб
Краіна
Уваходзіць у
Адміністрацыйны цэнтр
Дата ўтварэння 1938
Насельніцтва
  • 20 331 чал. (1 студзеня 2018)[2]
Плошча
  • 5 258,18 км²
Цалінны раён на карце
Цалінны раён, карце
Часавы пояс MSD і UTC+03:00
Тэлефонны код 84742
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Цалінны раён (руск.: Цели́нный райо́н, калм. Целинн район) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Рэспублікі Калмыкія Расійскай Федэрацыі, у межах якой утвораны муніцыпальны раён Цаліннае раённае муніцыпальнае ўтварэнне. Плошча — 5258 км².

Адміністрацыйны цэнтр — сяло Троіцкае.

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Цалінны раён размяшчаецца ў цэнтральнай частцы Рэспублікі, мае параўнальна выгоднае геаграфічнае становішча. Мяжуе на захадзе з Растоўскай вобласцю, на поўначы з Кетчэнераўскім, на ўсходзе з Яшкульскім, на паўднёвым усходзе з Ікі-Бурульскім раёнамі, на поўдні з Элісцінскай гарадской акругай, на паўднёвым захадзе з Прыютненскім раёнам.

Плошча тэрыторыі раёна — 5258 км². Адлегласць ад раённага цэнтра (сяло Троіцкае) да горада Эліста — 12 км. Праз тэрыторыю раёна праходзяць федэральныя аўтадарогі M6 (пад’езд да гопда Эліста), Р216 (Астрахань — Эліста — Стаўрапаль), Эліста — Зімоўнікі. Развіта сетка міжпасялковых аўтамабільных дарог (з асфальтавым і друзавым пакрыццём).

Клімат[правіць | правіць зыходнік]

Тэрыторыя Цаліннага раёна характарызуецца вельмі засушлівым кліматам з умерана спякотным летам і ўмерана халоднай зімой. Самы халодны месяц — студзень, сярэдняя тэмпература якога складае −6,7 °C; самыя цёплыя ліпень і жнівень (24,2—23,0 °C). Сярэднегадавая тэмпература паветра роўная +8,6 °C. Амплітуда ваганняў тэмпературы — ад +43 °C да −34 °C.

Сярэднегадавая колькасць ападкаў складае 315 мм, прычым вялікая іх частка прыпадае на цёплы перыяд — 211 мм. Аднак летнія ападкі носяць кароткачасовы ліўневы характар. Значная частка іх скочваецца ўніз па схілах, не паспеўшы ўвабрацца, таму іх доля ў водным балансе нязначная. Сярэдняя дата ўтварэння ўстойлівага снежнага покрыва — 18 снежня. Вышыня снежнага покрыва на адкрытых палях — 17 см. Сярэдняя глыбіня (з найбольшых) прамярзання глебы за зіму складае 55—60 см.

Асаблівасцю тэрыторыі з’яўляюцца частыя засухі і сухавей. Колькасць дзён з сухавеямі, у сярэднім, складае 100,5 дзён. Для клімату раёна характэрны частыя моцныя вятры, пераважна ўсходніх напрамкаў.

Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]