Іларыён Рыгоравіч Галуза

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Іларыён Рыгоравіч Галуза
Дата нараджэння 8 красавіка 1899(1899-04-08)
Месца нараджэння
Дата смерці 10 кастрычніка 1977(1977-10-10) (78 гадоў)
Грамадзянства
Род дзейнасці заолаг
Навуковая сфера паразіталогія
Навуковая ступень доктар сельскагаспадарчых навук
Навуковае званне прафесар, акадэмік АН КазССР
Альма-матар
Член у
Узнагароды і прэміі
Ордэн Леніна Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга Ордэн «Знак Пашаны»
Медаль «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг.»
Сталінская прэмія — 1951

Іларыён Рыгоравіч Галу́за[1] (7 красавіка 1899 — 10 кастрычніка 1977) — вучоны ў галіне заалогіі і паразіталогіі, доктар біялагічных навук (1943), прафесар (1943), акадэмік Акадэміі навук Казахскай ССР (1946).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў вёсцы Даргейкі Сеннескага павета Магілёўскай губерні (Расійская імперыя). У 1925 годзе скончыў Ленінградскі ветэрынарны інстытут. З 1937 г. у Інстытуце заалогіі Акадэміі навук Казахскай ССР, у 1951—1967 гг. яго дырэктар. У 1946—1951 гг. акадэмік-сакратар Аддзялення біялагічных навук Казахскай ССР.

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Вучонаму належаць працы па вывучэнню фаўны і экалогіі кляшчоў — пераносчыкаў узбуджальнікаў кровапаразітарных хвароб жывёл і чалавека і распрацоўцы метадаў барацьбы з імі. Выявіў прыродныя асяродкі лептаспірозаў і бруцэлёзу, прыродную ачаговасць таксаплазмозу, даказаў магчымасць перадачы ўзбуджальніка бруцэлёзу праз іксодавых кляшчоў. Займаўся развіццём асноў вучэння акадэміка Я. Н. Паўлоўскага.

Сярод апублікаванага:

  • Кровососущие клещи Казахстана. В 5-ти томах. — Алма-Ата, 1946—1953.
  • Токсоплазмоз животных. — Алма-Ата, 1965.
  • Диагностика токсоплазмоза. — Алма-Ата, 1971.
  • Жизненный цикл токсоплазм. — Алма-Ата, 1974.

Узнагароды і прэміі[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 4: Варанецкі — Гальфстрым / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1997.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Галуза Іларыён Рыгоравіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 4: Варанецкі — Гальфстрым / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1997. — 480 с.: іл. ISBN 985-11-0090-0 (т. 4), ISBN 985-11-0035-8 — С. 473
  • Галуза Іларыён Рыгоравіч // Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Сенненскага раёна / уклад. С. В. Шайко; мастак Э. Э. Жакевіч. — Мн., 2003. — С. 539.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Wiki letter w.svg На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпедыі,
калі ласка, карыстайцеся падказкай і пастаўце спасылкі ў адпаведнасці з прынятымі рэкамендацыямі.