Ільдэфонс Бобіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ільдэфонс Бобіч
Адукацыя
Дзейнасць каталіцкі святар
Месца працы
Нараджэнне 10 студзеня 1890(1890-01-10)
Смерць 28 красавіка 1944(1944-04-28) (54 гады)
Пахаванне
Лагатып Вікікрыніц Творы ў Вікікрыніцах

Ільдэфонс Бобіч (10 студзеня 1890, в. Дзедзіна каля Друі — 28 красавіка 1944, Іўе) — беларускі рэлігійны і культурны дзеяч, каталіцкі святар, прыхільнік беларусізацыі касцёла. З 1930 быў пробашчам Іўі. Супрацоўнічаў з беларускімі часопісамі «Беларус» і «Крыніца». Пахаваны побач касцёла ў Іўі.

У 1909 скончыў Ковенскую гімназію, у 1911 Віленскую духоўную каталіцкую семінарыю. Сябра бел. гуртка семінарыстаў. Вышэйшую духоўную адукацыю атрымаў у Рыме ў Collegium Germanicum (вучыўся з 1912), доктар філасофіі. Дамогся папскага бласлаўлення часопісу для беларусаў-католікаў «Biełarus». 15(28).7.1915 пасвечаны ў святары. Cлужыў вікарыем у Друі і пробашчам на Дзісеншчыне (19171920). У 19211923 выкладаў Закон Божы ў Віленскай беларускай гімназіі. З 1923 пробашч у мяст. Германавічы. У 1930-44 пробашч і дэкан у мяст. Іўе.

Першае апавяданне «Слёзы» надрукаваў 25.1.1907 у «Нашай ніве». Друкаваўся таксама ў Першым беларускім календары «Нашай нівы», газ. «Biełarus», а пазней у заходнебеларускіх выданнях «Наша думка» і «Беларускія ведамасці». Аўтар працы на беларускай мове «Нядзелішнія эвангеліі і навукі» (т. 1-3, 1921-22), артыкулаў па рэлігійных і культурных пытаннях, вершаў. Склаў 2 кнігі казанняў «Роднае слова ў касцёле» і «Навучайце ўсе народы» (у рукапісах). Асобныя творы перакладаліся на польскую і ўкраінскую мовы. Выступаў у польскіх рэлігійных часопісах «Przegląd Homiletyczny», «Nowa Biblioteka Kaznodziejska». Пераклаў на польскую мову працы Св. Бернара Клервоскага.

Да 1930 актыўна выступаў за шырокае ўвядзенне беларускай мовы ў каталіцкае богаслужэнне. Пераследаваўся польскім святарствам Віленшчыны.

З пачатку 1930-х г. адышоў ад беларускай палітычнай дзейнасці. У гады 2-й сусветнай вайны арыштаваны нямецкімі акупацыйнымі ўладамі. Памёр неўзабаве пасля вызвалення з турмы. Пахаваны каля Петрапаўлаўскага касцёла ў Іўі.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Лагатып Вікіцытатніка
У Вікікрыніцах ёсць тэксты па тэме
Ільдэфонс Бобіч