Ільяс Эфраімавіч Малаеў
| Ільяс Эфраімавіч Малаеў | |
|---|---|
| | |
| Асноўная інфармацыя | |
| Дата нараджэння | 12 студзеня 1936 |
| Месца нараджэння | |
| Дата смерці | 2 мая 2008[1] (72 гады) |
| Месца смерці | |
| Месца пахавання | |
| Краіна | |
| Жонка | Мухабат Шамаева |
| Музычная дзейнасць | |
| Прафесіі | паэт, кампазітар |
| Гады актыўнасці | з 1945 |
| Інструменты | tar[d] |
| ilyasmalayev.com | |
Ільяс Эфраімавіч Малаеў (узб.: Илёс Маллаев; 1936, Мары, Туркменская ССР, СССР — 2008, Нью-Ёрк, ЗША) — савецкі і ўзбекскі паэт , кампазітар , драматург і спявак. Заслужаны артыст Узбекскай ССР.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Ільяс Малаеў нарадзіўся ў 1936 у горадзе Мары Туркменскай ССР (СССР) у рэлігійнай сям’і бухарскіх яўрэяў Эфраіма і Лізаветы Малаевых. Быў трэцім дзіцем у сям’і.
У юныя гады з сям’ёй прыехаў у горад Катакурган, дзе пачаў вучыцца народнай і традыцыйнай музыцы Узбекістана, асабліва шашмакому.
У 1951 годзе з’ехаў у Ташкент і выступаў з ансамблем народнай артысткі СССР Тамары Ханум, а таксама з іншымі ўзбекскімі, таджыкскімі і бухарска-яўрэйскімі артыстамі.
У 1992 годзе, пасля распаду СССР, сям’я Малаевых пакінула Узбекістан і прыехала жыць у Нью-Йорк (ЗША), пасяліўшыся ў раёне Куінс.
Знаходзячыся ў ЗША, Малаеў напісаў дзве кнігі. Абедзве яны ўтрымліваюць вершы на узбекскай, таджыкскай і бухарска-яўрэйскай мовах, якія ён не меў магчымасці надрукаваць пры савецкай уладзе ва Узбекскай ССР. Першая з іх «Шыру шакар» («Малако і цукар») — была выдадзена ў 1994 годзе, другая «Садои Дил/Калб Садоси/Девон» («Голас сэрца/Дэвон») — у 1999 годзе.
Гаварыў і пісаў на многіх мовах: рускай, армянскай, персідскай, азербайджанскай, узбекскай, таджыкскай, і на роднай бухарска-яўрэйскай мове.
Ільяс Малаеў памёр у 2008 ад цяжкай хваробы і быў пахаваны на яўрэйскіх могілках Маунт-Кармел у Нью-Ёрку.
Сям’я
[правіць | правіць зыходнік]- Быў жанаты з Любоўю (Мухабат) Шамаевай, народнай артысткай Узбекскай ССР.
- У іх нарадзіліся трое дзяцей: Радж, Наргіз і Віялета.
Зноскі
- Нарадзіліся 12 студзеня
- Нарадзіліся ў 1936 годзе
- Нарадзіліся ў Туркменістане
- Памерлі 2 мая
- Памерлі ў 2008 годзе
- Памерлі ў Нью-Ёрку
- Пахаваныя ў Нью-Ёрку
- Асобы
- Музыканты паводле алфавіта
- Паэты паводле алфавіта
- Паэты Узбекістана
- Паэты СССР
- Паэты XX стагоддзя
- Паэты XXI стагоддзя
- Паэты ЗША
- Кампазітары паводле алфавіта
- Кампазітары Узбекістана
- Кампазітары СССР
- Кампазітары XX стагоддзя
- Кампазітары XXI стагоддзя
- Кампазітары ЗША
- Драматургі паводле алфавіта
- Драматургі Узбекістана
- Драматургі СССР
- Драматургі XX стагоддзя
- Драматургі XXI стагоддзя
- Спевакі і спявачкі паводле алфавіта
- Спевакі і спявачкі Узбекістана
- Спевакі і спявачкі СССР
- Спевакі і спявачкі XX стагоддзя
- Спевакі і спявачкі XXI стагоддзя