Ілья Іосіфавіч Кабакоў

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да навігацыі Перайсці да пошуку
Ілья Іосіфавіч Кабакоў
Фатаграфія
Дата нараджэння 30 верасня 1933(1933-09-30)[1][2][…] (88 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Жонка Emilia Kabakov[d]
Род дзейнасці скульптар, мастак, дзеяч мастацтваў, мастак-гравёр, фатограф, мастак-канцэптуаліст, рысавальнік
Жанр Абстракцыянізм і канцэптуальнае мастацтва[d]
Вучоба
Мастацкі кірунак Абстракцыянізм
Член у
Узнагароды
Сайт ilya-emilia-kabakov.com(англ.) 
Commons-logo.svg Працы на Вікісховішчы

Ілья Іосіфавіч Кабакоў (нар. 30 верасня 1933, Днепрапятроўск) — савецкі і амерыканскі мастак, прадстаўнік маскоўскага канцэптуалізму.

Набыў вядомасць у познесавецкі і постсавецкі перыяды дзякуючы інсталяцыям, у якіх даследаваў пачуццё адчужанасці і нуды, уласцівыя для савецкай паўсядзённасці.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся 30 верасня 1933 у Днепрапятроўску ў сям’і слесара Іосіфа Бенцыянавіча Кабакова і бухгалтара Бэлы Юдэлеўны Саладухінай. У 1941 годзе разам з маці патрапіў у эвакуацыю ў Самарканд. У 1943 годзе яго прынялі ў Мастацкую школу пры Ленінградскім інстытуце жывапісу, скульптуры і архітэктуры імя Рэпіна, выкладчыкі і вучні якой таксама былі эвакуіраваны ў Самарканд. Адтуль Кабакова ў 1945 годзе перавялі ў Маскоўскую сярэднюю мастацкую школу (МСМШ). Яе ён скончыў у 1951 годзе і тады ж паступіў на аддзяленне графікі ў Сурыкаўскі інстытут (Маскоўскі дзяржаўны акадэмічны мастацкі інстытут імя В. І. Сурыкава), дзе займаўся ў майстэрні кнігі ў прафесара Б. А. Дзехцерава. Скончыў інстытут у 1957 годзе.

З 1956 года Ілля Кабакоў пачаў ілюстраваць кнігі для выдавецтва «Детгиз» (з 1963 года — «Дзіцячая літаратура») і для часопісаў «Маляня», «Мурзілка», «Вясёлыя карцінкі». З другой паловы 1950-х пачаў займацца жывапісам «для сябе».

У 1960-х быў актыўным удзельнікам дысідэнцкіх мастацкіх экспазіцый у Савецкім Саюзе і за мяжой.

Зноскі

  1. RKDartists Праверана 23 жніўня 2017.
  2. Ilya Kabakov // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Ilya Iossifovitch Kabakov // Benezit Dictionary of Artists — 2006. — ISBN 978-0-19-977378-7 Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #11896352X // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 15 снежня 2014.
  5. Museum of Modern Art online collection Праверана 4 снежня 2019.