Ілья Сяргеевіч Глазуноў

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Ілья Сяргеевіч Глазуноў
Фатаграфія
Дата нараджэння:

10 чэрвеня 1930(1930-06-10)

Месца нараджэння:

Ленінград, РСФСР, СССР

Дата смерці:

9 ліпеня 2017(2017-07-09) (87 гадоў)

Месца смерці:

Масква

Месца пахавання:

Новадзявочыя могілкі

Грамадзянства:

Flag of the Soviet Union.svg СССР → Flag of Russia.svg Расія

Род дзейнасці:

мастак

Жанр:

партрэт, гістарычны жывапіс

Вучоба:

ІЖСА

Стыль:

рэалізм

Узнагароды:
Ордэн «За заслугі перад Айчынай» I ступені
Ордэн «За заслугі перад Айчынай» II ступені
Ордэн «За заслугі перад Айчынай» III ступені
Ордэн «За заслугі перад Айчынай» IV ступені
Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга
Народны мастак СССР

Error: Must specify an image in the first line.

Дзяржаўная прэмія Расійскай Федэрацыі
Знак адрознення «За заслугі перад Масквой»
Сайт:

glazunov.ru

Commons-logo.svg Працы на Вікісховішчы

Ілья Сяргеевіч Глазуноў (нар. 10 чэрвеня 1930, Ленінград — пам. 9 ліпеня 2017, Масква) — савецкі і расійскі мастак-жывапісец, педагог. Заснавальнік і рэктар Расійскай акадэміі жывапісу, скульптуры і дойлідства І. С. Глазунова . Акадэмік РАМ (2000). Народны мастак СССР (1980). Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Расійскай Федэрацыі (1997). Поўны кавалер ордэна «За заслугі перад Айчынай».

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся 10 чэрвеня 1930 года ў Ленінградзе. Бацька — Глазуноў Сяргей Фёдаравіч, гісторык. Маці — Глазунова Вольга Канстанцінаўна. Перажыў блакаду Ленінграда. Бацька, маці, бабуля і іншыя сваякі загінулі ў блакаду. У 12-гадовым узросце вывезены з абложанага горада праз Ладагу па «Дарозе жыцця». Жыў у вёсцы Грэбла пад Ноўгарадам. Пасля зняцця блакады вярнуўся ў Ленінград. Вучыўся ў Ленінградскай сярэдняй мастацкай школе, у Ленінградскім інстытуце жывапісу, скульптуры і архітэктуры у народнага мастака СССР прафесара Б. В. Іагансона (1951—1957).

У 1956 годзе пабраўся шлюбам з Нінай Аляксандраўнай Вінаградавай-Бенуа.

У пачатку лютага 1957 года ў Цэнтральным Доме работнікаў мастацтваў у Маскве адбылася першая выстаўка работ Глазунова, якая мела вялікі поспех.

У 1977 годзе выстава, якая змяшчала карціну «Дарогі вайны» (дыпломная праца 1957 года), была зачынена як «супярэчлівая савецкай ідэалогіі». Карціна была знішчана. Пасля мастак напісаў аўтарскую копію.

У 1981 годзе арганізаваў і стаў дырэктарам Усесаюзнага музея дэкаратыўна-прыкладнога і народнага мастацтва ў Маскве.

З 1987 года — рэктар Усерасійскай акадэміі жывапісу, скульптуры і дойлідства.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]