Мая Міхайлаўна Плісецкая

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Мая Плісецкая
ням.: Maja Michailowna Plissezkaja
Maya Plisetskaya 2011.png
Дата нараджэння: 20 лістапада 1925(1925-11-20) (92 гады)
Месца нараджэння: Масква, СССР
Дата смерці: 2 мая 2015(2015-05-02)[1] (89 гадоў)
Месца смерці:
Грамадзянства: Сцяг СССР СССР>Сцяг Расіі Расія; Германія, Літва, Іспанія
Бацька: Mikhail Plisetski[d]
Маці: Rachel Messerer[d]
Муж: Rodion Shchedrin[d] і Марыс-Рудольф Эдуардавіч Ліепа
Прафесія: Балярына, балетмайстар, харэограф, балетны педагог, актрыса
Гады актыўнасці: 1943 — цяп. час
Узнагароды:
IMDb: nm0687334
Сайт: plisetskaya.de
Commons-logo.svg Мая Плісецкая на Вікісховішчы

Мая Міхайлаўна Плісецкая (руск.: Майя Михайловна Плисецкая; 20 лістапада 1925, Масква — 2 мая 2015) — савецкая і расійская артыстка балета, харэограф, пісьменнік, актрыса, народная артыстка СССР (1959), Герой Сацыялістычнай Працы, лаўрэат Ленінскай прэміі.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзілася ў Маскве ў сям'і савецкага гаспадарчага дзеяча Міхаіла Эмануілавіча Плісецкага (нарадзіўся у Гомелі) і актрысы нямога кіно Рахілі Міхайлаўны Месэрэр (нарадзілася ў Вільні). Дзядзькам яе быў балетмайстар Асаф Месэрэр, братамі — балетмайстры Аляксандр і Азары Плісецкія, кузэн — тэатральны мастак Барыс Месэрэр.

У 1938 годзе бацьку Маі Плісецкай расстралялі, маці выслалі ў Казахстан у Акмалінскі лагер жонак здраднікаў Радзімы. Каб дзяўчынку не забралі ў дзіцячы дом, яе ўдачарыла цётка па матчынай лініі, балерына, салістка Вялікага тэатра Суламіф Месэрэр.

Мая Плісецкая скончыла Маскоўскае харэаграфічнае вучылішча (1943). У 1943-90 з'яўлялася салісткай Вялікага тэатра ў Маскве. У 1966 годзе яна была ў ліку 25 дзеячаў культуры, якія падпісалі калектыўны ліст Л. Брэжневу супраць рэабілітацыі Сталіна.

У 1983-84 мастацкі кіраўнік балетнай трупы Рымскага опернага тэатра, у 1988-90 — «Тэатра лірыка насіяналь» (Мадрыд). Мела грамадзянства Іспаніі і Літвы, аднак апошнія гады жыла пераважна ў Германіі (разам з мужам, Радзівонам Шчадрыным).

Сцэнічная творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Для яе выканаўчага стылю характэрны шырокая палітра харэаграфічных фарбаў ад лірызму да моцных парываў, тэхнічная віртуознасць, стыхійная непасрэднасць, драматычная экспрэсія, псіхалагічная глыбіня, выразнасць рухаў. Сярод яе лепшых партый — Маша («Шчаўкунок» П. Чайкоўскага), Мірта («Жызэль» А. Адана), Адэта-Адылія («Лебядзінае возера» П. Чайкоўскага), Раймонда ў аднайменным балеце (музыка А. Глазунова) і інш. Да позняга перыяду адносяцца работы ў «Кармэн-сюіце», а таксама знакаміты сольны нумар балерыны «Паміраючы лебедзь».

М. Плісецкая паставіла балеты свайго мужа Р. Шчадрына «Ганна Карэніна», «Чайка» (1980) і «Дама з сабачкам» (1985), прычым выканала ў іх галоўныя ролі. Здымалася на тэлебачанні і ў кіно («Вайна і мір», 1966). Аўтар кнігі «Я, Мая Плісецкая» (1994). У 1994 прайшоў першы міжнародны балетны конкурс «Мая» (Санкт-Пецярбург).

Яе творчасці прысвечаны дакументальныя фільмы «Мая Плісецкая» (1964), «Балерына» (1969) і інш. Лаўрэат прэміі Г. Паўлавай (1962, Парыж).

Зноскі

  1. Maya Plisetskaya // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Мая Міхайлаўна Плісецкая на сайце «Героі краіны»