Ільінская царква (Гомель)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Стараверскі храм
Ільінская царква
Гомель. Комиссарова 44. Ильинская старообрядческая церковь 14.jpg
52°26′30″ пн. ш. 30°59′00″ у. д.HGЯO
Краіна Беларусь
Горад Гомель
Канфесія праваслаўе
Епархія Руская праваслаўная стараверская царква
Тып будынка прыходскі храм
Архітэктурны стыль усходнепалеская школа дойлідства
Дата заснавання XVIII стагоддзе
Будаўніцтва 17731774 гады

Ільінская царква — дзеючая стараверская царква ў Гомелі, помнік беларускага драўлянага дойлідства канца XVIII стагоддзя, гісторыка-культурная каштоўнасць рэспубліканскага значэння (2-я катэгорыя). Адносіцца да Санкт-Пецярбургскай і Цвярской епархіі Рускай праваслаўнай стараабрадніцкай царквы. Знаходзіцца ў цэнтральнай частцы горада на вул. Камісарава, непадалёк ад р. Сож.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Стаіць на месцы разабранага ў 1737 годзе Спасава стараверскага храма і ўстаноўленага замест яго храма прарока Іллі, у сваю чаргу разабранага ў 1793 годзе.

Сучасны храм быў узведзены ў 17731774 гадах і асвечаны 28 верасня 1794.

У першай палове XIX стагоддзя пры храме існаваў змешаны, мужчынскі і жаночы скіт старавераў. У 1850 годзе скіт і царква былі зачыненыя, з 1852 года царква зноў стала дзеючай, ў 1853 заснаваны адзінаверчацкі прыход. Неўзабаве зноў стала стараверскай. Дзейнічала ў савецкі час.

Складаецца з трох зрубаў, пастаўленых адзін за адным па адной восі: бабінец, сярэдні зруб, пяцігранная алтарная абсіда.

Цікавыя факты[правіць | правіць зыходнік]

Пасля вяртання з Турцыі Емяльян Пугачоў прыязджаў за дапамогай у гомельскую стараверскую абшчыну і двойчы прыходзіў маліцца ў гэтую царкву[1][2].

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]