Ілім
| Ілім | |
|---|---|
| руск. Илим | |
| Характарыстыка | |
| Даўжыня | 589 км |
| Басейн | 30 300 км² |
| Расход вады | 139 м³/с (за 52 км ад вусця) |
| Вадацёк | |
| Выток | Сярэднесібірскае пласкагор'е |
| • Месцазнаходжанне | Лена-Ангарскае плато |
| • Каардынаты | 54°35′31″ пн. ш. 103°57′16″ у. д.HGЯO |
| Вусце | Усць-Ілімскае вадасховішча |
| • Каардынаты | 57°39′40″ пн. ш. 102°34′49″ у. д.HGЯO |
| Размяшчэнне | |
| Водная сістэма | Енісей |
|
|
|
| Краіна | |
| Рэгіён | Іркуцкая вобласць |
| Код у ДВР | 16010300112116200012989 |
![]() |
|
|
|
|
Ілі́м (руск.: Илим) — рака ў Азіяцкай частцы Расіі, у Іркуцкай вобласці, правы прыток ракі Ангара.
Даўжыня ракі 589[1] км. Плошча вадазбору 30 300[1] км². Сярэдні расход вады 139 м³/с (за 52 км ад вусця)[2]. Сярэдні аб’ём сцёку 4,387[2] км³/год. Выток Іліма знаходзіцца на Лена-Ангарскім плато. Працякае па Сярэднесібірскаму пласкагор’ю, упадае ў Усць-Ілімскае вадасховішча на рацэ Ангара. У верхнім цячэнні рака мае горны характар[2]. У ніжнім цячэнні рэчышча з лукавінамі, месцамі разгалінаванае. Жыўленне ракі снегавое і дажджавое. Суднаходная на адлегласці 299 км ад вусця[2].

Прытокі Іліма: Сімахінская, Зяцейка, Камчатка, Дарэйка, Туба, Чорная, Мурашоўка, Ступіна, Тушама, Ярма, Ігірма, Зыранка, Буканка, Байкаліха, Юрга, Малыга, Чора, Туна, Меркукан, Ухуалды, Ілімская Карда, Віліна, Талая і інш.[1]
Зноскі
- ↑ а б в Государственный водный реестр РФ (руск.)
- ↑ а б в г Научно-популярная энциклопедия «Вода России» (руск.)
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Географический энциклопедический словарь: Географические названия / Гл. ред А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев, А. Г. Воронов и др.. — М.: Сов. энциклопедия, 1983. — С. 163. — 538 с. — 100 000 экз. (руск.)
