Сярэднесібірскае пласкагор’е

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Сярэднесібірскае пласкагор’е
рус. Среднесибирское плоскогорье, якут. Орто Сибиир хаптал хайалаах сирэ
Srednesibirskoe ploskogorie vid s reki Tunguska 01.jpg
Выгляд з ракі Ніжняя Тунгуска (плато Путарана)
Краіна
РэгіёныКраснаярскі край, Якуція, Іркуцкая вобласць
Плошча3 500 000 км²
Найвышэйшая вяршыняКамень 
Вышэйшая кропка1701[1] м 
Сярэднесібірскае пласкагор’е (Расія)
Сярэднесібірскае пласкагор’е
Сярэднесібірскае пласкагор’е (Краснаярскі край)
Сярэднесібірскае пласкагор’е
Aerial View of Siberian Sunrise.jpg

Сярэднесібірскае пласкагор’е (руск.: Среднесибирское плоскогорье, якуцк.: Орто Сибиир хаптал хайалаах сирэ) — пласкагор’е ў Азіі на тэрыторыі Расійскай Федэрацыі.

Займае пераважную частку Усходняй Сібіры ў Рэспубліцы Саха (Якуція), Краснаярскім краі і Іркуцкай вобласці. Абмежавана на поўдні хрыбтамі Усходняга Саяна, Прыбайкалля і Забайкалля, на захадзе Заходне-Сібірскай раўнінай, на поўначы і ўсходзе — Паўночна-Сібірскай нізінай і Цэнтральнаякуцкай раўнінай. Плошча каля 3,5 млн км². Знаходзіцца ў межах Сібірскай платформы. Пераважаюць вышыні 500—700 метраў. Характэрна чаргаванне шырокіх плато і кражаў (Ангарскі краж, Енісейскі краж, Вілюйскае плато; найбольшая вышыня 1701 м — на плато Путарана).

Распаўсюджана вечная мерзлата. Клімат рэзка кантынентальны. Радовішчы карысных выкапняў: нікелевыя і медныя руды (Нарыльск), жалезныя руды (Ангара-Піцкі басейн і Ангара-Ілімскі раён), каменны вугаль (Тунгускі, Чаромхаўскі басейн), алмазы, графіт, каменная соль, прыродны газ. Рэкі басейна Паўночнага Ледавітага акіяна; буйнейшыя — Ніжняя Тунгуска і Падкаменная Тунгуска, Ангара, Лена з Вілюем, Хатанга.

Пераважае лістоўнічная тайга; на поўдні хваёва-лістоўнічныя і хваёвыя бары. На поўначы горная тундра, на поўдні ў далінах участкі лесастэпу і стэпаў. Ёсць заказнікі і запаведнікі.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]