Імрэ Кальман
| Імрэ Кальман | |
|---|---|
| венг.: Kálmán Imre | |
| | |
| Асноўная інфармацыя | |
| Імя пры нараджэнні | венг.: Kopstein Imre |
| Дата нараджэння | 24 кастрычніка 1882[1][2][…] |
| Месца нараджэння | |
| Дата смерці | 30 кастрычніка 1953[1][2][…] (71 год) |
| Месца смерці | |
| Месца пахавання | |
| Краіна | |
| Жонка | Vera Kálmán[d] |
| Дзеці | Charles Kalman[d] |
| Альма-матар | |
| Музычная дзейнасць | |
| Педагог | Hans von Koessler[d] |
| Прафесіі | кампазітар, дырыжор, кінакампазітар |
| Гады актыўнасці | 1908 — 1953 |
| Жанры | аперэта |
| Узнагароды | |
Імрэ (Эмерых) Кальман (венг.: Kálmán Imre, ням.: Emmerich Kalman; 24 кастрычніка 1882 — 30 кастрычніка 1953) — венгерскі кампазітар, аўтар папулярных аперэт. Адзін з заснавальнікаў і найбольш відных прадстаўнікоў т. зв. новай венскай аперэты.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Вучыўся ў Акадэміі музыкі, адначасова вывучаў права ва ўніверсітэце ў Будапешце. 3 1911 жыў у Вене, з 1938 у Швейцарыі, з 1940 у ЗША, з 1948 у Францыі.
Лепшыя яго аперэты пастаўлены ў Вене: «Цыган прэм’ер» (1912), «Каралева чардаша» («Сільва», 1915) — адна з вяршьшь творчасці Кальмана, «Баядэра» (1921), «Графіня Марыца» (1924), «Прынцэса цырка» і «Фіялка Манмартра» (1930), «Д’ябальскі наезнік» (1932). Ім уласцівы разгорнутая драматургія, вастрыня сюжэтных сітуацый, яркая запамінальная меладыйнасць, эфектная аркестроўка; у многіх з іх прыкметны ўплыў вербункаша. Сярод іншых твораў: аперэты «Асеннія манеўры» (1908), «Салдат у адпачынку» (1910), «Маленькі кароль» (1912), «Залаты світанак» (1927), «Імператрыца Жазефіна» (1936), «Марынка» (1945); сімфанічная паэма «Сатурналіі» (1904); інструментальныя п’есы; рамансы; музыка для тэатра і кіно.
Аўтар мемуараў.
Зноскі
- ↑ а б Emmerich Kalman // Internet Broadway Database — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б Emmerich Kálmán // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б Кальман Имре // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
| Імрэ Кальман на Вікісховішчы |
- Нарадзіліся 24 кастрычніка
- Нарадзіліся ў 1882 годзе
- Нарадзіліся ў Шыяфаку
- Памерлі 30 кастрычніка
- Памерлі ў 1953 годзе
- Памерлі ў Парыжы
- Пахаваныя на Цэнтральных могілках Вены
- Выпускнікі Музычнай акадэміі Ферэнца Ліста
- Кавалеры ордэна Ганаровага легіёна
- Асобы
- Музыканты паводле алфавіта
- Кампазітары аперэт
- Кампазітары Венгрыі