Карл
Выгляд
(Пасля перасылкі з Імя Кэрал)
Carl | |
---|---|
старажытнанямецкае | |
Род | муж. |
Этымалагічнае значэнне | «мужчына» |
Імя па бацьку | Карлавіч |
Жаночае парнае імя | Караліна |
Іншамоўныя аналогі |
англ.: Carl балг.: Карл ням.: Karl руск.: Карл укр.: Карл фр.: Charles чэшск.: Karel |
Звязаныя артыкулы | усе артыкулы з «Карл» |
* Вызначэнне Карл у Вікіслоўніку. |
Карл — мужчынскае асабістае імя і вельмі распаўсюджаная прозвішча. Паходзіць ад старажытнанямецкага слова karal — «мужчына». Прыжылося ў розных еўрапейскіх мовах, адаптаванае да іх фанетычных норм.
Ад імя Карла Вялікага ў беларускую і шэраг іншых еўрапейскіх моў прыйшло слова «кароль».
Варыянты: Карла, Караль, Карлас, Карэл, Карлуш, Шарль, Чарлз (і Чарлі), жаночае Шарлота, Караліна.
Імператары
[правіць | правіць зыходнік]Свяшчэннай Рымскай імперыі
[правіць | правіць зыходнік]- Карл I Вялікі, імператар франкаў у 800—814 (дынастыя Каралінгаў).
- Карл II Лысы, імператар Рымскай імперыі ў 875—877 (дынастыя Каралінгаў).
- Карл III Тоўсты, імператар Рымскай імперыі ў 881—887 (дынастыя Каралінгаў).
- Карл IV, імператар у 1355—1378 (Люксембурская дынастыя).
- Карл V, імператар у 1530—1556 (дынастыя Габсбургаў).
- Карл VI, імператар у 1711—1740 (дынастыя Габсбургаў).
- Карл VII Альбрэхт, імператар у 1742—1745 (дынастыя Вітэльсбахаў).