Інстытут матэматыкі і кібернетыкі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Інстытут матэматыкі і кібернетыкі (ІМК) — рэспубліканскае грамадскае аб’яднанне ў Беларусі. Пазіцыянуе сябе як нацыянальная беларуская прафесійная асацыяцыя кібернетыкаў і матэматыкаў.

Дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Дэклараваныя кірункі дзейнасці:[1]

  • апісанне і мадэляванне тэхнічных сістэм, праграмных сістэм, і іх канструяванне (САПР, CAD)
  • дынамічная камп’ютарная графіка
  • апісанне і мадэляванне натуральных сістэм (фізічных, хімічных, подступы — да біялагічных)
  • апісанне натуральных моў і іх граматык
  • уладкаванне заканадаўства, дзяржаўнай будовы і працэсаў. Стварэнне сетак кіравання дзяржаўнымі ўстановамі і галінамі
  • уладкаванне вытворчых сістэм: тэхналагічных, транспартных, манетарных
  • апісанне і канструяванне інфармацыйных сістэм
  • апісанне працэсу асветы і асветных сістэм
  • канструяванне сетак і баз ведаў
  • складанне тэорыі ведаў (аэд-тэорыі)

Паводле дырэктара арганізацыі Паўла Букі ў 2020 годзе Інстытут матэматыкі і кібернэтыкі — навуковая установа, якая займаецца кібернетыкай, прыкладаннем матэматыкі для разнастайных практычных задач і стварэннем на базе матэматыкі або новых праграм, або новых «жалезных» прылад. Беларуская мова дае ў гэтым пэўную перавагу, бо склад думкі чалавека адбываецца на нейкай мове, а для беларусаў, якія можа і раслі ў рускамоўным асяроддзі, руская мова застаецца чужой[2].

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Інстытут матэматыкі і кібернетыкі існуе з 1997 года ў форме рэспубліканскага грамадскага аб’яднання. Узнік ў выніку дзейнасці Лабараторыі іерархічных многаўзроўневых сістэм і на яе базе — з далучэннем іншых даследчыкаў і вытворцаў. Першы дырэктар — Святлана Іванаўна Новікава.

У 2014—2017 гадах Інстытут ініцыяваў і падтрымліваў міжнародную навучальную праграму «Інфарматыка» па падрыхтоўцы праграмістаў на беларускай мове ў замежных універсітэтах. Партнёрства ажыццяўляецца з Міжнародным эканамічна-гуманітарным універсітэтам імя акадэміка Сцяпана Дзем’янчука  (укр.) ў Роўне (Украіна), там беларускамоўныя праграмісты вучацца асобнай плынню[3]. На праграму зроблена тры наборы, першы выпуск праграмы меў атрымаць дыпломы ў канцы 2018/2019 навучальнага году[крыніца?].

У 2015 годзе выступы прадстаўнікоў ГА «Інстытут матэматыкі і кібернетыкі» ўвайшлі ў праграму імпрэзы «Дакладная навука па-беларуску ў тэхніцы, эканоміцы і грамадстве» курсаў «Мова нанова» ў Мінску[4].

У 2017 годзе Дэпартамент фінансавых раследаванняў распачаў праверку дзейнасці грамадскай арганізацыі. Афіцыйна паведамлялася, што дырэктар Павел Бука і сябра інстытута Зміцер Канаплянікаў з’яўляюцца падазраванымі ў незаконным прадпрымальніцтве[5]. Паводле версіі следства дзейнасць арганізацыі ў сувязі з універсітэтам імя акадэміка С. Дзем’янчука падаецца як камерцыйная[5]. У 2020 годзе справу закрылі[крыніца?].

Зноскі

  1. Інстытут матэматыкі і кібернетыкі(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 5 красавіка 2019. Праверана 5 красавіка 2019.
  2. racyja.com(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 12 жніўня 2021. Праверана 12 жніўня 2021.
  3. nashaniva.by
  4. movananova.by
  5. а б novychas.by

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]