Святлана Іванаўна Новікава

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Святлана Іванаўна Новікава
Дата нараджэння 19 красавіка 1947(1947-04-19)
Месца нараджэння
Дата смерці 1 ліпеня 2012(2012-07-01) (65 гадоў)
Грамадзянства
Род дзейнасці матэматык
Месца працы
Альма-матар
Навуковы кіраўнік Алег Ігнатавіч Семянкоў

Святлана Іванаўна Новікава (19 красавіка 1947, Чэрнеўка Дрыбінскага раёна Магілёўскай вобласці Беларусі — 1 ліпеня 2012) — беларуская матэматык[1]. Аўтарка сістэматычнага выкладу аэд-тэорыі (тэорыі ведаў).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзілася ў сям’і настаўніка. Адзін дзед быў беларускім нацыяналістам і рэпрэсаваны, другі — уласнікам маёнтка і загінуў у час рэвалюцыі 1917—1918 гадоў. Бацька стаў адным з арганізатараў савецкага партызанскага руху на Магілёўшчыне, камісар партызанскай партызанскай брыгады.

У дзяцінстве захварэла на сухоты, і ў 1955 годзе паехала ў санаторый у Крыме. У гэты час яе бацька быў рэпрэсаваны, асуджаны да працоўна-папраўчых лагераў у Сібіры. З санаторыя Святлана Новікава ў 1961 годзе паехала ўжо Краснаярск, куды з вызваленым бацькам перабралася сям’я. У маладосці ўваходзіла ў паэтычныя гурткі.

У 16 гадоў паступіла ў Новасібірскі ўніверсітэт на матэматычны факультэт (1963). На другім курсе выйшла замуж за дэкана матфака, Віктара Шэйніна. Увосень у іх нарадзіўся сын Міця. З другога курсу як выдатніцы дазволілі вучыцца экстэрнам. На першым курсе як за курсавую работу ўзялася за адну з рэальных праблем тэорыі функцый (на чацвёртым курсе гэты вынік быў апублікаваны на ўсесаюзнай канферэнцыі). Пасля сканчэння ўніверсітэта была размеркавана ў аспірантуру. З-за хваробы сына вымушаная была прыпыніць навуковую дзейнасць. Пазней, яна лічыла гэтыя працы не вартымі ўвагі і не ўключала у свае спісы публікацый. Па размеркаванні год працавала на радыётэхнічным заводзе ў Краснаярску.

У 1973 годзе вяртаецца ў Беларусь. На працягу года працавала ў Інстытуце прыкладных фізічных праблем БДУ (ПФП). Рашала найноўшымі на той час матэматычнымі метадамі актуальныя задачы па здабычы нафты (тым часам быў пік здабычы нафты на Беларускім Палессі).

Затым перайшла працаваць у Інстытут тэхнічнай кібернетыкі АН БССР, які мог прапанаваць новыя задачы (такой задачай было канструяванне, на якой інстытут спецыялізаваўся) і быў згодны шукаць і прызнаваць новыя матэматычныя метады. Скончыла аспірантуру, але прадстаўленая ёй дысертацыя (з першай версіяй тэорыі ведаў) не была дапушчаная да абароны. Як і наступная падрыхтаваная ёй дысертацыя. У 1983 годзе развялася.

У 1990 годзе з групай вучняў звольненая з ІТК, за тое, што апублікавала свой артыкул на вядучай міжнароднай канферэнцыі па канструяванні (ШСУВ), і не ўключылі ў яго начальства у якасці першых сааўтараў.

У 1991 годзе стварыла з вучнямі Лабараторыю іерархічных многаўзроўневых сістэм, узначаліла такім чынам першую недзяржаўную навуковую установу у дакладных навуках у Беларусі. У 1997 годзе на базе лабараторыі і яе навуковых партнёраў стварыла Інстытут матэматыкі і кібернетыкі, адзіны ў Беларусі недзяржаўны навуковы інстытут у галіне дакладных навук. Была выбраная яго дырэктарам. Падрыхтавала шэраг спецыялістаў па тэорыі ведаў: Святлана Ганчарова Архівавана 18 студзеня 2019.[2], Канстанцін Мятлюк, Уладзімір Новік, Павел Бука.

Тэорыя ведаў[правіць | правіць зыходнік]

Навуковы кіраўнік Алег Семянкоў (у тыя часы — дырэктар ІТК) у канцы 1970-х прапанаваў ёй заняцца тэорыяй сістэм, у прыватнасці, тэорыяй іерархічных сістэм Месаравіча Такахары, а таксама фармальнай кібернетычнай задачай канструявання.

Рашэнне задачы канструявання запатрабавала стварэння новага матэматычнага апарату (прынцыпова новай матэматычнай тэорыі), паколькі ўсе ранейшыя матэматычныя тэорыі былі для яе непрыдатныя. Для гэтага Светланай Новікавай паслядоўна былі створаныя:

  1. фармалізм (β, β, β) (першая публікацыя 1982 год);
  2. аэд S (першая публікацыя 1985 год) (аэд — адзінка ведаў. Элінскі корань «аэд» — грэчаскае гучанне, якому адпавядае славянскае і індыйскае «вед»); пасля аэд быў грунтоўна перапрацаваны — ў
  3. аэд A («радковы выраз») — першая публікацыя 1989 год
  4. радковы выраз быў дапоўнены «графічным» (1993)
  5. на базе аэду A быў распрацаваны і прапанаваны (у 2008 годзе) дапаможны фармалізм «стрэлак». З дапамогай якога былі вырашаныя многія задачы фундаментальнай фізікі і хіміі, якія склалі змест іерархічнай механікі

А таксама шэраг менш значных фармалізмаў (палоскі) і кібернетычных алгарытмаў (вусень).

Пад канец жыцця Святлана Новікава працавала над кнігай «Матэматыка, свет, …», у якой выкладзены вынік распрацоўкі тэорыі ведаў. З-за заўчаснай смерці Святланы Новікавай у 2012 годзе, кніга засталася няскончанай і ў гэтым выглядзе і была апублікаваная (ў двух выданнях: 2012 і 2016 гадоў).

Тэорыя ведаў стваралася для:

Для гэтага Месаравічам і Такахарам незадоўга да таго былі прапанаваныя іерархічныя многаўзроўневыя сістэмы. Аднак самі іерархічныя многаўзроўневыя сістэмы — заставаліся нефармалізаваныя.

Папярэдні агляд Светланы Новікавай паказаў, што ніводная з вядомых матэматычных тэорый і тэорый сістэм, рашыць задачы канструявання (фармалізацыі іерархічных многаўзроўневых сістэм) не можа. Таксама выявіўся шэраг задач, невырашальных у межах гэтых тэорый:

Неабходная была новая тэорыя, здольная вырашыць адразу ўсе гэтыя задачы.

Адначасова новая тэорыя мусіла

Ужо першая тэорыя, створаная Святланай Новікавай, фармалізм (β, β, β), дазволіў вырашыць усе гэтыя задачы. Усе наступныя яе тэорыі захоўвалі гэтыя магчымасці. Наступныя тэорыі толькі прапаноўвалі новыя больш звязныя выразы, з улікам досведу рашэння разнастайных практычных задач (тэхнічных, фізіка-хімічных, некаторых біялагічных, сацыяльных (дэмаграфічных), вытворчых, эканамічных, дзяржаўнага будавання, асветы, пабудовы сетак улады, і інш.)

Такім чынам тэорыя ведаў упершыню ў адзіным кодзе звязала ўсе матэматычныя веды (задачы), як вырашальныя раней (вядомыя), так і раней невырашальныя.

Матэматычнае (фармальнае) рашэнне сродкамі тэорыі ведаў (аэд тэорыі) кібернетычнай задачы канструявання (дакладней канструявання-і-кіравання, design&contol), атрыманае Светланай Новікавай, дазволіла матэматычна апісваць працэс канструявання Што дазволіла матэматызаваць:

А таксама — па іншаму ўбачыць задачы за межамі чыста інжынерна-канструктарскіх:

Да задачы канструявання звяліся таксама:

Пры сутыкненні з практычнымі патрэбамі асветы ў Беларусі аэд-тэорыя дазволіла Новікавай упершыню ў кібернетыцы выявіць, паставіць і вырашыць фармальную кібернетычную задачу асветы (навучання, learning, дакладней: асветы, канструявання-і-кіравання, learning&design&contol). Гэтая задача знайшла ўвасабленне ў практыцы вядзення асветы, найперш у Беларусі, а таксама ў прафесійнай асвеце ў колах кібернетыкі.

Святланай Новікавай з дапамогай тэорыі ведаў былі атрыманыя прарыўныя вынікі ў розных галінах і рэалізаваны шэраг практычных праектаў.

Ацэнкі і ўганараванні[правіць | правіць зыходнік]

Сябра тэхнічных і праграмных камітэтаў канферэнцый ICED і IFAC Сябра Інстытута матэматыкі і кібернетыкі. Дырэктар яго (1997—2012). Прадстаўнік сеткі сувязі навукі і вытворчасці ICIMS-NOE у Беларусі (1996—2001)

Як паказаў І. А. Міклашэвіч, з дапамогай сістэмы абазначэнняў АЭД-уяўлення, распрацаванага С. І. Новікавай з супрацоўнікамі, іерархічная структура можа быць апісана наборам універсальных зменных на ўсіх структурных узроўнях[3]. К. Мятлюк выкарыстаў тэхналогію пабудовы сімвалаў і дапасавання іерархічных сістэм, сярод стваральнікаў якой была С. Новікава, для рашэння праблемы міжузроўневай дынамикі праектаванага мехатроннага аб’екта[4].

Мастацкая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Кніга Святланы Новікавай «Матэматыка, свет, …», якая таксама мае неафіцыйную назву Манускрыпт — сканструяваная як твор сучаснага рукапіснага кніжнага мастацтва. Кніга «Матэматыка, свет, …», не прызначана для набору, а разлічаная выключна на факсімільнае ўзнаўленне. Перадрукі артыкулаў, якія складаюць другую палову гэтай кнігі — па пачатковай задуме мусілі быць перапісаныя ў стылі пачатковых рукапісных старонак. Яна спалучае як тэхналогіі і традыцыі рукапісных кніг, так і магчымасці сучасных паліграфічных тэхналогій. Манускрыпт свядома канструяваўся як сучаснае ўвасабленне традыцыі егіпецкіх навукова-тэхнічных папірусаў. Выбар кніжнай формы манускрыпту абумоўлены выключна чыста навуковай здачай данесці да чытача максімум інфармацыі.

Захавалася некалькі вершаў з часоў маладосці Святланы Новікавай.

Таксама аўтарству Новікавай належыць гімн Гродзенскага гуманітарнага ліцэю, напісаны ёй у сааўтарстве на мелодыю Паланэза Агінскага.

Вобраз у мастацтве[правіць | правіць зыходнік]

Гродзенскім мастаком Суравым напісаны «Пейзажны партрэт Святланы Новікавай». Партрэт быў ацэнены Святланай Новікавай як «абсалютна дакладны». Таксама ім створаная ікона «Яблык спазнання», якая з’яўляецца адной з рэліквій Інстытута.

Святлана Новікава — адзін з асноўных герояў у Рамане Васіля Якавенкі «Абярэг», які ставіць сваёй задачай апісаць працэс мадэрнізацыі Беларусі праз лёсы некалькіх яе выбітных асоб, асабіста знаёмых аўтару «Абярэгу». Святлана Новікава адзін з галоўных герояў раману, я якім Васіль Якавенка быў амаль не знаёмы, і мусіў збіраць інфармацыю з розных крыніц. (Некаторыя з вучняў Святланы Новікавай з’яўляюцца ў «Абярэгу» эпізадычнымі персанажамі.)

Выбраная бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • Матюшков Л. П., Новикова С. И. Описание одной модели базы данных для оценки научных подразделений. Тез. Всесоюзн. симпозиума «Социальные и экономические аспекты повышения эффективности науки». Москва, 1‑3 июня 1981 г. — Москва, 1981.
  • Матюшков Л. П., Новикова С. И., Ананич Г. В. О стандартизации процессов аннотирования и оценки научных результатов. Теория и методы автоматизации проектирования. — Минск: Ин‑т технической кибернетики АН БССР, 1983. — Вып. 2. — сс. 5‑19.
  • Матюшков Л. П., Шипко А. А., Герман Т. В., Гоян О. Е., Новикова С. И. Автоматизация информационного обеспечения процесса управления внедрением научных результатов. Автоматизация технической подготовки производства. — Минск: Ин‑т. техн. кибернетики АН БССР, 1983. — Вып. 4. — сс. 149‑156.
  • Новикова С. И. Применение формальной модели иерархической многоуровневой системы для построения информационно-логических структур баз данных. Тез. докл. Всесоюзн. совещания-семинара «Методы синтеза и планирования развития структур крупномасштабных систем». — Саратов: Изд‑во Сарат. ун‑та, 1986. — сс. 130‑131.
  • Гончарова С. А., Новикова С. И. Представление геометрической информации для задач динамики объемных тел в неоднородных средах // Методы и средства обработай сложной графической информации: Тез.докл.всесоюзн.конф.,сент. 1988 г.: В 2ч. / ГГУ.-Горький, 1988. — Ч.1. — С.78.
  • Новікава C. І., Ганчарова С. А. Некалькі задач тэорыі іерархічных многаўзроуневых сістэм. — Мінск, 1990. — 30 с. — (Ін-т тэхн. кібернетыкі АН БССР; № 21).
  • The Structure and the Dynamics of Information in Design Systems / S.I.Novikava, G.V.Ananich, K.N.Miatliuk, I.V.Galavenchik, S.A.Gancharova e.a. // Engineering Design: Proceedings of the 7th ICED Conference. — Dubrovnik, 1990.- Vol. 2. — P. 946—953.
  • S. Novikava, K. Mialtiuk, S. Gancharova, W. Kaliada. Aed Construction and Technology in Design. Preprints of 7th IFAC/IFORS/IMACS Symposium on Large Scale Systems: Theory And Applications. London, — LSS’95. UK, 11‑13 July 1995. Ed.: P. D. Roberts and J. E. Ellis. — (In two volumes) — Published for the International Federation Of Automatic Control by PERGAMON. An Imprint of Elsevier Science, London, 1995. — Vol.1. — p. 379‑381.
  • Aed Theory in Hierarchical Knowledge Networks/ S.Novikava, K.Miatluk, S.Gancharova, e. a. //Studies in Informatics and Control. — 1997. — Vol.6, № 1. — P.75-85.
  • С. Новікава, С. Іоська, А. Іоська, П. Бука, К. Мятлюк, У. Новік, А. Сураў, А. Туровіч. Натуральныя граматыкі ў новым свеце: іх вымярэнні, сувязі і практычны ўдзел у руху думкі, удасканаленні абмену ведамі, вылічальнай тэхнікі і нацыянальнай палітыкі. Матар’ялы Міжнароднага сімпозіуму «Разнастайнасць моў і культур у кантэксце глабалізацыі». Мінск 9‑10 ліпеня 2002 г. — сс. 34‑36.
  • С. Новікава, П. Бука, З. Канаплянікаў, Я. Блудаў, У. Новік, С. Маразевіч, А. Новікава, К. Мятлюк, Г. Астроўская. Беларускі калядны павук — магічны сімвал года. Материалы V Юбилейной международной научной конференции «Национально-культурный компонент в тексте и языке», 6‑8 декабря 2012 г., Мінск, Беларусь. — Мінск, 2013. — pp. 129‑133.
  • П. Бука, З. Канаплянікаў, А. Астапенка, А. Новікава. «Адносіны» і «структура» ў гуманітарных і дакладных навуках. (Канцэпцыі сучаснай навукі ў дакладным азначэнні). Материалы V Юбилейной международной научной конференции «Национально-культурный компонент в тексте и языке», 6‑8 декабря 2012 г., Мінск, Беларусь. — Мінск, 2013. — pp. 126‑129.
  • Новікава С. І. Свет. Матэматыка. … / Інстытут матэматыкі і кібернетыкі. — Гродна : ЮрСаПрінт, 2016. — 212 с. іл.

Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]

  1. unicat.nlb.by(недаступная спасылка)
  2. https://scholar.google.ru/citations?user=y-IFr9IAAAAJ
  3. Миклашевич И. А. Об иерархическом подходе в механике деформируемого твердого тела // Вестник БНТУ. — № 3.- 2002.
  4. Kanstantsin Miatliuk (2015). Conceptual Model in the Formal Basis of Hierarchical Systems for Mechatronic Design, Cybernetics and Systems, 46:8, 666—680.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Алесь Астроўскі. Інтэрв’ю са Святланай Новікавай (чч.1-3) // Наша зямля. (сайт). Ліпень 8, 2012

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]