Інтымны дзённік

З пляцоўкі Вікіпедыя
Інтымны дзённік
Інты́мны дзё́ннік
Выданне
Вокладка выдання.
Жанр Выбраныя творы
Аўтар Максім Багдановіч
Мова арыгінала беларуская
Дата першай публікацыі 2006
Асобнае выданне 2006
Выдавецтва Радыёла-плюс
Колькасць старонак 528
Ілюстратар Арлен Кашкурэвіч
Афармленне Уладзімір Сіўчыкаў
Носьбіт кніга
ISBN 985-448-057-7

«Інты́мны дзё́ннік» — літаратурна-мастацкае выданне з творамі Максіма Багдановіча.

Змест[правіць | правіць зыходнік]

У кнігу, выдадзеную мінскім прыватным выдавецтвам «Радыёла-плюс», увайшлі неаднаразова друкаваныя творы беларускага класіка: вершы і пераклады, чарнавікі, нарысы і лісты. Назва зборніка дадзена відавочна для прыцягнення чытача. «Інтымным дзённікам» беларускія літаратуразнаўцы называюць 4 старонкі алоўкавага тэксту, напісаныя паэтам у 1915 годзе ў Крыме. Пакуль яны толкам не расшыфраваныя, і музей не спяшаецца іх друкаваць[1].

Водгукі[правіць | правіць зыходнік]

Аднак укладальнік зборніка Уладзімір Сіўчыкаў сцвярджае, што ніякага падману чытача ў выдадзенай ім кнігі няма: «Ніякага падвоху. Я лічу, што наогул творчасць Багдановіча — гэта своеасаблівы інтымны дзённік. І мы, вядома, выкарыстоўвалі раскручаны брэнд, але, лічу, у гэтым не падманулі чытача»[2].

Ідэю падхапіў тэатр: Сяргей Кавалёў напісаў п’есу, а рэжысёр Віталь Баркоўскі паставіў «Інтымны дзённік», прыпісаўшы паэту думкі, якіх у яго не было[3][4].

Прадмову да кнігі напісаў народны паэт Беларусі Рыгор Барадулін. Рэцэнзентам выдання з’яўляецца кандыдат філалагічных навук, загадчык кафедры беларускай мовы і літаратуры УА «Мінскі дзяржаўны лінгвістычны універсітэт» Пятро Васючэнка. Зборнік выдадзены тыражом 3 500 экземпляраў.

Зноскі

  1. Нелёгкие отношения. ОНТ. (руск.) 
  2. «Інтымны дзённік» Богдановича так и не издали. Комсомольская правда. Праверана 26 мая 2006.(недаступная спасылка) (руск.) 
  3. Михась Скобла. Слишком близок Богданович (недаступная спасылка). Новости и история Беларуси. Архівавана з першакрыніцы 5 сакавіка 2016. (руск.) 
  4. Режиссура Виталия Барковского в театральном пространстве Беларуси. Театральная Беларусь. (руск.) 

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]