Інуіты

Інуіты (саманазва: Inuit, ᐃᓄᐃᑦ, літаральна «людзі» або «сапраўдныя людзі») — група эскімоскіх народаў, якія размаўляюць на інуіцкіх мовах. Кампактна жывуць на поўначы Аляскі (ЗША), поўначы Канады, у Грэнландыі. Агульная колькасць перавышае 130 тысяч чалавек.
Паходжанне
[правіць | правіць зыходнік]Інуіты, як і іншыя эскімосы, паходзяць ад групы азіяцкіх перасяленцаў, якія мінавалі Берынгаў праліў і трапілі ў Паўночную Амерыку каля 6 тысяч гадоў таму. У 4 — 3 тысячагоддзях да н. э. на тэрыторыі сучаснай Аляскі склалася старажытная культура стваральнікаў мікралітаў. Яе прадстаўнікі спарадзілі дзве розныя хвалі міграцый у арктычныя раёны Новага Света. Першая пачалася ў 3 тысячагоддзі да н. э. і належала палеаэскімосам. Другая — толькі ў канцы 1 тысячагоддзя н. э. Мігранты другой хвалі з’яўляліся носьбітамі дастаткова развітай культуры Туле, якая сфарміравалася да VIII — IX стст. н. э. на ўсход ад заліва Амундсена на аснове адгалінаванняў старажытнай берынгаморскай і бірнікскай культур. Культура Туле належала непасрэдна продкам інуітаў. Да пачатку XXI ст. некаторыя даследчыкі выказвалі думку, што носьбіты культуры Туле асімілявалі палеаэскімосаў, аднак генетычныя даследаванні 2010 г. абверглі гэта.
Да XIV ст. продкі інуітаў занялі вялізарныя тэрыторыі Паўночнай Амерыкі ад поўначы Аляскі на захадзе да Грэнландыі на ўсходзе, ад Гудзонава заліва на поўдні да вострава Элсмір на поўначы. Яны здолелі прыстасавацца да новых умоў. У некаторых выпадках змянялі гаспадарчыя заняткі, пераходзілі ад палявання на кітоў і ластаногіх да рыбалоўства і палявання на карыбу. Нягледзячы на адсутнасць шчыльнай грамадскай арганізацыі, інуіты захавалі адносную моўную еднасць.
Народы
[правіць | правіць зыходнік]- Грэнландскія інуіты
- Інуіты Нунавут
- Інуіты Нунавік
- Інуіты Нунатсіявут
- Інувіялуіт
- Іньюпіят
Зноскі
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]| Інуіты на Вікісховішчы |
- Inuit — History, Modern era, Acculturation and Assimilation
- DNA SUGGESTS ALL EARLY ESKIMOS MIGRATED FROM NORTH SLOPE Архівавана 29 ліпеня 2016.
- Thule Culture Архівавана 20 лістапада 2015.
- ESKIMOS ALASKA’S HERITAGE Архівавана 16 ліпеня 2016.
- Inuit culture in Greenland Архівавана 28 студзеня 2016.
- Inuit — First Peoples of Canada