Перайсці да зместу

Іньшань

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Іньшань
кіт. 陰山
38° пн. ш. 103° у. д.HGЯO
Краіна
Даўжыня650 км
Найвышэйшы пункт2187 м 
Іньшань (Кітай)
Іньшань

Іньшань — горная сістэма на поўначы Кітая, ва Унутранай Манголіі, на поўнач і паўночна-ўсход ад Хуанхэ.

Агульная працягласць складае 650 км, вышыня — да 2187 м. У склад сістэмы ўваходзяць хрыбты Ланшань, Шэйтэн-Ула, Хэланьшань, Дацыншань. Паўночныя схілы хрыбтоў звычайна спадзістыя, паўднёвыя — стромкія і абрывістыя.

Горы Іньшань складзены галоўным чынам старажытнымі крышталічнымі пародамі: гранітамі, гнейсамі. Маюцца радовішчы карысных выкапняў: каменнага вугалю і жалезных руд. У прыграбянёвых частках на паўднёвых схілах — горныя стэпы, па цяснінах захаваліся хвойнікі і бярозавыя гаі, па далінах рэк — зараснікі лаўралістай таполі, у ніжніх частках паўночных схілаў — паўпустыні.